Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2021, 13:36

Флэш-моб "Я вакцынаваўся, а ты?" - стартаваў у Беларусі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Флэш-моб "Я вакцынаваўся, а ты?" стартаваў у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Першымі ідэю падхапілі супрацоўнікі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, БДМУ, БелМАПА, холдынга "Белфармпрам", 2-й ГКБ Мінска і іншыя.

Медыкі адзначаюць, што ў іх няма сумненняў і ваганняў, рабіць прышчэпку ці не. Вакцынацыя - гэта бяспечны і эфектыўны спосаб прадухілення хвароб і выратавання чалавечых жыццяў, асабліва цяпер. Вакцынацыя дазваляе абараніць не толькі сябе, але і асяроддзе.

У Міністэрстве аховы здароўя ўпэўнены: чым большая ў грамадстве доля тых, хто зрабіў прышчэпку, тым вышэйшы калектыўны імунітэт, а значыць меншая рызыка ўзнікнення ўздыму захваральнасці.

Каб далучыцца да флэш-мобу, трэба апублікаваць фатаграфіі з хэштэгамі : #явакцинировался #общийиммунитет #защищенывместе #stopcovidbelarus на сайтах устаноў, у сацыяльных сетках, а таксама прысылаць фатаграфіі на электронную пошту: minzdravbelarus@yahoo.com або info@medvestnik.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі