Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2020, 16:20

Фізічным асобам з 15 чэрвеня не давядзецца выплачваць ПДВ пры ўвозе ў Беларусь электрамабіляў

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка ПДВ у памеры 0 працэнтаў будзе прымяняцца пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі электрамабіляў для асабістага карыстання з 15 чэрвеня 2020 па 31 снежня 2025 года. Такое новаўвядзенне прадугледжана ўказам нумар 92 ад 12 сакавіка 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

"Гэта норма распаўсюджваецца не на ўсіх фізічных асоб, а толькі на грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне. Не адносіцца новаўвядзенне і да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў", - адзначылі ў ДМК.

Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 16 сакавiка 2020 года нумар 29 на электрамабілі на перыяд з 4 мая 2020 па 31 снежня 2021 года ўстаноўлена стаўка ў памеры 0 працэнтаў па ўвазной мытнай пошліне. З улікам гэтага з 15 чэрвеня 2020 па 31 снежня 2021 года адносна электрамабіляў, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага карыстання, мытныя пошліны, падаткі выплаце не падлягаюць. "У гэтым выпадку пад электрамабілямі разумеюцца легкавыя аўтамабілі катэгорыі М1 або М1G, якія прыводзяцца ў рух выключна электрычным рухавіком і класіфікуюцца ў падсубпазіцыі 8703 80 000 2 ТН ЗЭД ЕАЭС", - растлумачылі ў ДМК.

Згодна з палажэннямі ўказа ад 22 снежня 2018 год нумар 490, зборы за мытныя аперацыі не выплачваюцца адносна тавараў для асабістага карыстання, што перамяшчаюцца без выплаты мытных пошлін, падаткаў або ўвозяцца з вызваленнем ад іх выплаты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі