Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 17:07

Фінберг: буду служыць сваёй краіне, колькі будзе біцца маё сэрца

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буду служыць сваёй краіне столькі, колькі будзе біцца маё сэрца, заявіў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі народны артыст, прафесар Міхаіл Фінберг.

"Я прагаласаваў датэрмінова. Свой голас аддаў за кандыдата, якому цалкам давяраю і веру, што з ім наша краіна будзе і далей развівацца і квітнець, - сказаў Міхаіл Фінберг. - Я буду служыць Беларусі, сваёй любімай краіне, столькі, колькі будзе біцца маё сэрца".

Маэстра адзначыў, што шмат гастралюе па краіне і бачыць, якія змяненні адбыліся за апошнія дзесяцігоддзі. "Учора ў мяне быў вялікі канцэрт у Навагрудку. Я бачу, як мяняюцца не толькі нашы гарады, але і самі людзі. Яны цікавяцца гісторыяй краіны, любяць свае гарады і ганарацца тым, што жывуць у Беларусі. А гэта самае галоўнае", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі