Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2019, 17:04

Фінансаванне сацсферы ў СД за пяць гадоў вырасла на 16 працэнтаў

18 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расходы бюджэту Саюзнай дзяржавы на фінансаванне сацыяльнай сферы за апошнія пяць гадоў павялічыліся на 16 працэнтаў. На гэты факт была звернута ўвага на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу па выніках мерапрыемства.

"Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі рэзультаты рэалізацыі праграм, праектаў і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы па пытаннях ведання Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях за перыяд 2014-2018 гадоў, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Дэпутаты адзначылі, што, нягледзячы на адсутнасць росту аб'ёму бюджэту Саюзнай дзяржавы, фінансаванне мерапрыемстваў у галіне сацыяльнай абароны грамадзян, аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту павялічылася на 16 працэнтаў".

У рабоце камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстаў культуры, міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Расіі, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, члены Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе. "Пры абмеркаванні планаў па рэалізацыі мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў сацыяльнай сферы ў 2019 годзе парламентарыі звярнулі асаблівую ўвагу прадстаўнікоў Міністэрства культуры Беларусі на падрыхтоўку і правядзенне Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", а таксама рэкамендавалі забяспечыць рэалізацыю праекта Саюзнай дзяржавы "Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", - падкрэслілі ў прэс-службе. - Міністэрству культуры Расіі рэкамендавана забяспечыць рэалізацыю праекта Саюзнай дзяржавы "Стварэнне скульптурнай кампазіцыі для Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату ў Цвярской вобласці" і правядзенне мерапрыемства "Гастролі маладзёжнага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра". Акрамя таго, дэпутаты возьмуць на кантроль падрыхтоўку фестывалю "Творчасць юных", правядзенне якога ў 2019 годзе запланавана з улікам павелічэння фінансавання з саюзнага бюджэту і павелічэння колькасці ўдзельнікаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі