Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2024, 11:46

Фінал трэцяга сезона інтэлектуальна-прававой гульні "Сіла закону: мы і права" пройдзе 28 мая

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал трэцяга сезона інтэлектуальна-прававой гульні "Сіла закону: мы і права" пройдзе ў Мінску 28 мая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Іваненка.

"Удзел у фінале трэцяга сезона прымуць пераможцы абласных і Мінскага гарадскога тураў - 13 каманд з 5 чалавек з ліку навучэнцаў 2-4-га курсаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія не з'яўляюцца навучэнцамі юрыдычных спецыяльнасцей, і студэнтаў 2-4-га курсаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія не з'яўляюцца студэнтамі юрыдычных факультэтаў. Іх чакае насычаная праграма мерапрыемстваў. Удзельнікі наведаць Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, пасля чаго юнакі і дзяўчаты адправяцца ў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта. Тут ім прадэманструюць крыміналістычную лабараторыю, потым юнакі і дзяўчаты наведаюць музей Следчага камітэта", - расказаў Аляксандр Іваненка.

Далей удзельнікі пачнуць конкурсныя іспыты. "Яны дзеляцца на тэставыя пытанні з варыянтамі адказу "так" ці "не" і адкрытыя - пытанні, на якія каманды даюць разгорнуты адказ. Усяго трэба выканаць 45 заданняў па тэмах: дзяржаўны лад і ўлада, суверэнітэт, прававыя асновы дзяржавы (нарматыўныя прававыя акты), гісторыя права, асноўныя дакументы аб правах дзіцяці і грамадзяніна, правы і абавязкі, адказнасць за правапарушэнні, грамадскія маладзёжныя аб'яднанні, маладзёжная палітыка, працаўладкаванне, грамадзянскае заканадаўства, сямейныя адносіны, адукацыя, міжнародныя арганізацыі па абароне дзяцінства і інш.", - адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ.

Пасля завяршэння інтэлектуальна-прававой гульні ўдзельнікі сустрэнуцца на дыскусійнай пляцоўцы, дзе паразмаўляюць у фармаце адкрытага дыялогу з прадстаўнікамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта, Міністэрства адукацыі і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Завяршальнай часткай праграмы мерапрыемстваў стане ўзнагароджанне пераможцаў трэцяга сезона праекта.

Інтэлектуальна-прававая гульня "Сіла закону: мы і права" рэалізуецца з мэтай павышэння інтарэсу да заканадаўства, прапаганды прававой культуры, паглыблення тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, якія датычацца правоў і абавязкаў грамадзян.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі