ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 21 чэрвеня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2021, 09:00

Фестываль "Вытокі" адкрываецца ў Кобрыне

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі

10 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Кобрыне сёння адбудзецца адкрыццё культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Фестываль прадоўжыцца тры дні. Адкрыецца ён праграмай гісторыка-культурнай спадчыны ў ваенна-гістарычным музеі імя А.В.Суворава і гарадскім Палацы культуры. У 13.00 пачнецца круглы стол на тэму "Пашырэнне гісторыка-культурнай спадчыны", у 17.30 - выставы "Кола часу" і дзіцячага малюнка. У 18.00 адбудзецца лекцыя-прэзентацыя "Сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва", а ў 19.00 - канцэрт арганнай музыкі і творчая сустрэча Валерыя Шмата "Мой крок да Алiмпу".

На 11 чэрвеня запланаваны адукацыйны семінар па пашырэнні творчых і інавацыйных праектаў (11.00) і культурна-эканамічная праграма "Капітал месца" (14.30, Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, вул.Савецкая, 128). Удзельнікі абмяркуюць распрацоўку і папулярызацыю нацыянальных і рэгіянальных брэндаў.

Адна з цэнтральных пляцовак фестывалю 12 чэрвеня - "Вытокі. Крок да Алiмпу". Яна разгорнецца ў парку імя А.В.Суворава. Жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у спаборніцтвах і конкурсах, паспрабаваць сябе ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы.

Арганізуюць фуд-корт, зону сямейнага адпачынку і выстаўку-продаж "Беларускія брэнды". Важнае месца на фестывалі зойме пляцоўка вакальнага конкурсу, які пачнецца ў 16.00 у амфітэатры парку. Журы вызначыць лепшых маладых выканаўцаў, якія атрымаюць дыпломы і каштоўныя прызы.

На сцэне амфітэатра ўзнагародзяць і лепшых юных мастакоў рэгіёна. Завершыцца фестывальная праграма 12 чэрвеня вячэрнім гала-канцэртам (19.00), на якім выступяць Жанет, арт-група "Беларусы", Валерый Шмат, Гюнеш, Зіна Купрыяновіч, Ірына Дарафеева, група Jazz City Band, група "Байсіці", Аляксандр Варанішча.

Спартыўна-культурны фестываль "Вытокі" пройдзе таксама ў Мазыры (24-26 чэрвеня), Бабруйску (15-17 ліпеня) і іншых гарадах Беларусі. Фінальным жа акордам стане маштабнае свята, якое плануецца правесці ў канцы жніўня ў Мінску.

"Вытокi" (VYTOKI) - беларускі брэнд, сімвал, які адлюстроўвае накіраванасць фестывальнага руху з мэтай папулярызацыі нацыянальнай культуры, спорту, гісторыі, традыцый і падтрымкі малых гарадоў. Уваход на ўсе фестывальныя мерапрыемствы бясплатны. Асноўныя задачы праекта "Вытокi" - стварэнне сацыяльна-адукацыйнай прасторы, якая аб'ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў; папулярызацыя рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, а таксама дасягненняў у спорце, навуцы і мастацтве.

Арганізатары фестывалю - Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, Федэрацыя прафсаюзаў, ТАА "АртХаос" і ТАА "БелБрэндАўдыт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі