Сцяг Нядзеля, 15 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2025, 11:31

Феерверк у шасці лакацыях стане кульмінацыяй Дня Перамогі ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святочны феерверк у Мінску 9 мая можна будзе ўбачыць у шасці лакацыях. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына ў час аператыўнай нарады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Феерверк прагрыміць 9 мая адразу пасля ваеннага парада і тэатралізаванага эпізоду. "Асноўнай пляцоўкай запуску стане сквер паблізу гасцініцы "Беларусь". Таксама салюты пройдуць у пяці раёнах горада: у парку імя Паўлава, мікрараёне Дразды, парку імя Уга Чавеса, на пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" і каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі", - сказала Кацярына Лучына.

У месцах правядзення мерапрыемстваў будзе ўстаноўлена ўсё неабходнае абсталяванне, забяспечаны выкананне мер бяспекі і парадак.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі