Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2022, 14:34

Фёдар Поўны: Канстытуцыя павінна змяшчаць ідэйную, духоўную, маральную канцэпцыю нацыі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Канстытуцыі павінна быць зафіксавана ідэйная, духоўная, маральная канцэпцыя нацыі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў протаіерэй, старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Фёдар Поўны.

"Канстытуцыя - фундамент нашай рэспублікі. Той факт, што простыя людзі, кожны з нас удзельнічае ў яе складанні, уносячы свае прапановы, сведчыць аб рэальным народаўладдзі. І калі мы разам пішам Асноўны закон краіны, асноўныя правілы жыцця нашага народа, абазначаем духоўныя прыярытэты, мы ствараем тую дзяржаву, у якой хочам жыць. Стваральны шлях заўсёды лепшы за разбуральны. Мы, беларусы, здалі экзамен на міралюбнасць, і таму маем права называцца мірнымі людзьмі, - растлумачыў Фёдар Поўны. - Мы цяпер у літаральным сэнсе ствараем свой лёс. Вызначаем будучыню. Таму для мяне важна, каб у асноватворным дакуменце беларусаў была зафіксавана для ўсіх наступных пакаленняў ідэйная, духоўная, маральная канцэпцыя нацыі".

Ён адзначыў: дзяржава ўсклала на сябе клопат аб дзецях і моладзі. "Гэта значыць, што яна спадзяецца на зваротныя пачуцці, на добрыя канструктыўныя ініцыятывы ад падрастаючых пакаленняў. Яна чакае, што моладзь будзе працаваць па прызванні тут, у сябе на радзіме, на карысць краіны і блізкіх. Яна верыць, што маладыя людзі будуць ствараць умовы для таго жыцця, якое бачаць лепшым, у сябе дома, пераадольваючы цяжкасці і застаючыся адданымі традыцыям", - адзначыў свяшчэннаслужыцель.

Фёдар Поўны падкрэсліў: у дзяржаве павінна быць ідэалогія. "Але ідэалогія не як звод палітычных ідэй, як мы прывыклі яе ўспрымаць, і таму часта нават гэта слова выклікае ў нас адмоўную эмоцыю. Ідэалогія павінна ўключаць нязменныя для народа духоўныя прынцыпы жыцця грамадства і патрабаванні да асобы. Гэта павінна быць духоўная канцэпцыя нацыі, якая заснавана на маралі. Вось, на мой погляд, кодэкс гонару беларуса правільна было б прапісаць у Асноўным законе краіны. Тады сталі б вызначанымі паняцці патрыятызму, грамадскай карысці, здаровага ладу жыцця, культуры памяці. Наша гістарычная памяць, якая бярэ свой выток далёка ў мінулым, у год ёй прысвечаны, павінна быць ачышчана ад міфаў. І мы павінны вывучыць усе горкія ўрокі падзення чалавечага духу і слаўныя подзвігі яго вышыні, каб лепш ведаць сябе як народ і ўпэўнена жыць сваім жыццём", - дапоўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі