22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музыканта Дзмітрыя Сіўчыка многія запомнілі яшчэ на праекце "Х-Фактар", дзе ён зрабіў прапанову Вользе Бузавай. Тады малады чалавек толькі завёў акаўнты ў сацсетках і амаль нічога не ведаў пра блогерства. Праз некалькі гадоў усё кардынальна змянілася: сёння ў Дзім Дзімыча ў TikTok больш за 2,5 млн падпісчыкаў, а на YouTube-канале - у некалькі разоў больш. Хіты спевака трапляюць у топ-чарты, а нядаўна яго каманда пачала супрацоўнічаць з вядомым расійскім лэйблам.

А пачалося ўсё яшчэ ў школе, дзе Дзмітрый паспяваў і добра вучыцца, і спортам займацца, і ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах. Часта бываў на канцэртах папулярных артыстаў і ўжо тады, адзначае Дзім Дзімыч, лічыў, што можа выступаць не горш, а можа, нават і лепш. "Думаю, калі б я сказаў родным і знаёмым гадоў 10 таму, што хачу спяваць і выступаць на сцэне, яны вельмі здзівіліся б. Бо ў маёй сям'і ніхто сур'ёзна не займаўся музыкай. Я і сам ніколі не вучыўся ў музычнай школе, - усміхаецца субяседнік. - Але ў старшых класах раптам зразумеў, што хачу і магу дарыць людзям сваю энергію. Гэта жаданне прывяло мяне да напісання першага трэка, потым другога, трэцяга... Вядома, без вакальных навыкаў усё давалася не так лёгка, але дапамагала працавітасць. Стаў запісваць песні, распаўюджваць іх у сацсетках".
Дзмітрый Сіўчык заўважае, што сёння моладзь хоча ўсё і адразу, і дае параду: трэба пачынаць з нечага і крок за крокам набліжацца да запаветнай мэты. "Рэдка нешта маштабнае атрымліваецца з першага разу. За поспехам заўсёды стаіць нямала намаганняў. Трэба пастаянна ўдасканальвацца, дзень за днём станавіцца сваёй лепшай версіяй, - тлумачыць свой пункт гледжання блогер. - Я стаў запісваць трэкі. Паралельна вучыўся ва ўніверсітэце і падзарабляў на будоўлі. Адкладваў грошы, каб укласці іх у творчасць. Таму магу з упэўненасцю сказаць: усё магчыма, было б жаданне".

Папулярнасць прыйшла да яго пасля ўдзелу ў праекце "Х-фактар". Песня "Кубики-Рубики" літаральна адразу ж, як кажуць, зайшла публіцы. У фінал Дзмітрый не трапіў, але гледачу запомніўся.

Яшчэ адным маштабным праектам, у якім ён прыняў удзел, стала рэспубліканская акцыя "Марафон адзінства". Эмоцыі ад яе засталіся самыя пазітыўныя. На гэтым мерапрыемстве Дзім Дзімыч выступаў не толькі як спявак, але і як блогер. "Наша каманда блогераў на канцэртах збірала па 3-5 тыс. гледачоў. Калі прыязджаў у Маскву і іншыя гарады, чуў, як гавораць пра гэту маштабную акцыю, маўляў, беларусы ўзялі такі моцны вектар, - з гонарам гаворыць Дзмітрый. - У нашай краіне шмат таленавітых, крэатыўных артыстаў. Мы не горшыя за расійскіх зорак. Трэба верыць у сваіх і, як гаворыць наш Прэзідэнт, працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць. Тады ўсё атрымаецца".
Большая частка фанатаў блогера - падлеткі. Пра іх ён гаворыць з усмешкай і цеплынёй. "Калі ўбачаць мяне недзе ў горадзе, адразу тэлефануюць сябрам і расказваюць, дзе і калі сустрэлі Дзім Дзімыча. Такая добрая фанацкая любоў мне прыемна. Хоць ёсць і тыя, хто стараецца парушыць маю асабістую прастору. Але я на іх не злуюся. Спадзяюся, яны зразумеюць, што трэба быць культурнымі, - лічыць музыкант. - На адным з выступленняў падлетак спрабаваў абліць мяне нейкай вадкасцю, якая дрэнна пахла. Я так і не зразумеў, што гэта было. Хоць такія выпадкі адзінкавыя. Добрых куды больш. Часта стукаюць мне ў дзверы кватэры і просяць маму, каб Дзім Дзімыч выйшаў. Неяк жа высочваюць, даведваюцца, дзе я жыву. Мама з фанатамі не сварыцца, нават цукеркамі частуе".
Зазіраючы наперад гадоў на 25, Дзмітрый Сіўчык бачыць сябе прадзюсарам, які можа разгледзець сапраўдныя таленты і падтрымаць іх. "Маладым талентам трэба дапамагаць. Я часта ўспамінаю, як нялёгка мне было ў падлеткавым узросце пачынаць гэты шлях. Праз многае прайшоў, разумеючы, што павінен паказаць людзям: у жыцці ўсё магчыма", - упэўнены ён.

Дзмітрый Сіўчык - герой нашага праекта "Беларусы ў кадры". Мы пагаварылі з блогерам аб крутых праектах беларусаў, інтарэсах фанатаў-падлеткаў і іх безразважных учынках.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.