Максім Рыжанкоў
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які нядаўна зрабіў візіт у КНДР, падзяліўся з журналістамі сваімі ўражаннямі ад наведвання гэтай краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Краіна вельмі цікавая. І канкрэтны прыклад, як працуюць фэйкі, якія навязваюцца праз нейкія інфармацыйныя рэсурсы міжнароднай супольнасці, - падкрэсліў міністр. - Працавітая, акуратная краіна, якая развіваецца. Гэта ўсё відаць. Будоўля ідзе па ўсіх тых гарадах, якія мы праляталі або праязджалі. Пхеньян - вельмі чысты, добры, акуратны горад. Толькі што няма вялізных асабнякоў такіх за кальцавой, як у нас бывае. Але ў цэлым з пункту гледжання краіны для жыцця, выглядае вельмі прыстойна. І дасць фору многім іншым дзяржавам у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы. А па чысціні і дагледжанасці, добраўпарадкаванні, дык я скажу, што Еўропа адпачывае на самай справе".
Максім Рыжанкоў упэўнены ў наяўнасці ўзаемнага інтарэсу з пункту гледжання гандлю. Напрыклад, ён бачыць перспектывы для пастаўкі ў КНДР беларускай фармацэўтычнай прадукцыі. "Для мяне быў вялікі сюрпрыз, зайшоўшы ў аптэку, знайсці лякарствы польскага паходжання. Пры тым, наколькі Польшча вядзе сваю палітыку ў адносінах да гэтай дзяржавы", - заўважыў ён.
Паўночнакарэйскаму боку перададзена інфармацыя па пэўнай таварнай наменклатуры з акцэнтам менавіта на тое, што неабходна КНДР.
Абмеркаваны таксама пытанні паставак прадуктаў харчавання. Гаворка перш за ўсё пра сухое малако, мяса. Ёсць вялікі інтарэс і да дзіцячага харчавання.
Яшчэ адзін перспектыўны напрамак - супрацоўніцтва ў адукацыі. "Дамовіліся з пункту гледжання аховы здароўя, падрыхтоўкі медыкаў. Прыемна мяне здзівілі адукацыйныя праграмы, якія накіраваны на навучанне дзяцей дашкольнага і пачатковага школьнага ўзросту. Адразу дамовіліся, што прыедуць нашы спецыялісты і паглядзяць, як працуюць з гэтай катэгорыяй. Дзеці ўжо ў гэтым узросце вывучаюць некалькі моў, лагічна, творча думаюць, што дай бог так кожнаму даросламу чалавеку", - падзяліўся ўражаннямі міністр.
У адукацыйнай сферы таксама дамовіліся аб супрацоўніцтве на ўзроўні ўніверсітэтаў дзвюх краін. З беларускага боку - гэта педуніверсітэт, БДУ і медыцынскі.
"Ёсць шмат напрамкаў сумеснай дзейнасці гуманітарнага, культурнага, спартыўнага характару. У бліжэйшы час нашы спецыялісты яшчэ абмяняюцца шэрагам візітаў, каб больш прадметна паглядзець на тыя двухбаковыя напрамкі, якія мы маглі б далей развіваць", - расказаў Максім Рыжанкоў.
"Ёсць шмат напрамкаў сумеснай дзейнасці гуманітарнага, культурнага, спартыўнага характару. У бліжэйшы час нашы спецыялісты яшчэ абмяняюцца шэрагам візітаў, каб больш прадметна паглядзець на тыя двухбаковыя напрамкі, якія мы маглі б далей развіваць", - расказаў Максім Рыжанкоў.
Гаворачы ў цэлым аб перспектывах развіцця супрацоўніцтва з КНДР, Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што гэта выгадна, цікава і плённа для беларускага боку. "Вядома, разумеем, што з таго боку надзейны і вельмі ўпэўнены партнёр, які нас не кіне дзеля нейкіх заакіянскіх інтарэсаў", - сказаў кіраўнік МЗС.
Пры гэтым Беларусь таксама гатова разгледзець варыянты ўдзелу ў трохбаковых ініцыятывах, рэалізуючы тыя ці іншыя праекты не толькі непасрэдна з КНДР, але і ва ўзаемадзеянні з Расіяй або Кітаем. Паколькі ў гэтых краін на працягу шэрага дзесяцігоддзяў назапашаны багаж адносін з КНДР, чым можна было б скарыстацца ў агульных інтарэсах.-0-