Сцяг Пятніца, 16 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2025, 09:07

Еўразійская студэнцкая алімпіяда па геаграфіі пройдзе ў БДУ 8-10 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Студэнты і магістранты могуць праверыць свае веды ў час Еўразійскай студэнцкай алімпіяды па геаграфіі, якая пройдзе 8-10 красавіка ў БДУ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Алімпіяда будзе праходзіць у анлайн-фармаце на адукацыйным партале ВНУ. Яе ўдзельнікамі могуць стаць студэнты і магістранты, якія вучацца па геаграфічным профілі ў беларускіх і замежных універсітэтах.

Інтэлектуальнае спаборніцтва складаецца з двух тураў. Кожны з іх уключае тэст з 50 пытанняў па фізічнай геаграфіі, геаэкалогіі, землязнаўстве, метэаралогіі, эканамічнай, сацыяльнай, палітычнай, рэкрэацыйнай геаграфіі свету і інш. Доступ да выканання заданняў будзе адкрыты 8 і 10 красавіка з 8.00 да 20.00. Пераможцаў вызначаць па выніках двух тураў. Вынікі алімпіяды аб'явяць 11 красавіка на сайце факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі (ФГіГ) БДУ. Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты, а пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы.

Мерапрыемства накіравана на актывізацыю міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне геаграфічных ведаў і стварэнне адзінага адукацыйна-інфармацыйнага асяроддзя ў сферы навук аб Зямлі.

Арганізатарам алімпіяды выступае ФГіГ пры ўдзеле геаграфічных факультэтаў МДУ імя М.В.Ламаносава і Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.І.Герцэна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі