Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 красавіка 2019, 17:44

Еўрапейскі тыдзень імунізацыі пройдзе 24-30 красавіка ў Беларусі

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі тыдзень імунізацыі ў Беларусі пройдзе 24-30 красавіка, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Кампанія 2019 года прысвечана людзям, якія ўносяць вялікі ўклад у работу па забеспячэнні аховы жыцця дзіцячага і дарослага насельніцтва. Размова ідзе аб медыцынскіх работніках, бацьках, што прымаюць рашэнне рабіць прышчэпкі сваім дзецям, у цэлым аб усіх людзях, якія цікавяцца гэтым пытаннем і распаўсюджваюць навукова абгрунтаваную інфармацыю аб вакцынацыі.

Асноўная мэта тыдня - інфармаванасць насельніцтва аб важнасці паўнацэннай імунізацыі для здароўя людзей на працягу ўсяго жыцця.

Практычна ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя, паліклініках, цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі будуць дзейнічаць гарачыя тэлефонныя лініі. Нумары тэлефонаў размесцяць на сайтах адпаведных устаноў. Любы чалавек зможа звярнуцца да спецыялістаў і атрымаць неабходную інфармацыю па вакцынацыі. Для насельніцтва таксама правядуць розныя прафілактычныя мерапрыемствы.

Паводле даных СААЗ, кожны год у свеце вакцынацыя дае магчымасць прадухіляць ад 2 да 3 млн выпадкаў смерці ад дыфтэрыі, коклюшу, слупняку, адру. Правядзенне прафілактычных прышчэпак дазволіла дабіцца значных поспехаў у прафілактыцы інфекцыйных захворванняў у многіх краінах. Ліквідавана натуральная воспа, толькі ў трох краінах прадаўжаюць рэгістравацца выпадкі паралітычнага поліяміэліту, значна зніжана колькасць выпадкаў краснухі, дыфтэрыі, слупняку, генералізаваных форм туберкулёзу ў дзяцей і іншых інфекцый, якіх можна пазбегнуць з дапамогай імунізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі