Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Назар Мельнікаў цяпер, бадай, адзін з самых маладых фермераў у нашай краіне. Ён з братам вырошчвае ягады, у тым ліку такія рэдкія, як бружмель. А яшчэ будуе кантактны заапарк з незвычайнымі гадаванцамі: гламурнымі козамі каморы, в'етнамскімі парасятамі і быкамі абердзін-ангускай пароды. Пры гэтым паспявае весці блог пра сельскі побыт, на які падпісана больш за 38 тыс. чалавек. Даведаліся ў аграбізнесмена, як гараджаніну стаць фермерам і трапіць у Кнігу рэкордаў Беларусі.
Чэрвеньскага поля ягада
Усё сваё жыццё 27-гадовы Назар Мельнікаў пражыў у сталіцы. Спрабаваў сябе ў самых розных сферах: прафесійна займаўся спортам, пакуль не атрымаў траўму, дрэваапрацоўкай і будаўніцтвам дамоў, прыдумаў нават уласны праект па медыцыне. Але толькі калі выпадкова трапіў у сельскую гаспадарку, зразумеў: гэта менавіта тое, чым ён хоча займацца.
- Паступіў запыт на пастаўку ў Расію беларускіх ягад. Калі сталі разбірацца, зразумелі, што ягадная ніша на нашым рынку практычна свабодная. Дарэчы, тады запыт расіян нават напалову не выканалі. Як аказалася, попыт ёсць, а прапанаваць няма чаго. Вырашылі з братам Арцеміем самі заняцца ягадным бізнесам: пасадзіць, вырасціць і рэалізаваць, - усміхаецца субяседнік і тлумачыць, што на той момант вопыту работ на зямлі, як і профільнай адукацыі, не было. - Больш таго, у нашай сям'і ніколі не было дачы, а ў дзядуляў і бабуль - доміка ў вёсцы. Бульбу я не саджаў, не тое што ягадныя кусты. Усяму вучыліся з братам у працэсе, наведвалі канферэнцыі, у тым ліку міжнародныя, кансультаваліся ў лепшых спецыялістаў у Беларусі і за яе межамі.
Так чатыры гады таму Назар з Арцеміем стварылі сельгаспрадпрыемства ў Чэрвеньскім раёне - ТАА "Агра-Лукомль". Без складанасцей спачатку, вядома, не абышлося, але сёння браты на амаль 90 га вырошчваюць буякі, чорныя парэчкі, клубніцы і робяць стаўку на рэдкую ў нашых краях ягаду - японскі бружмель. Першыя вынікі сваёй працы чакаюць ужо ў гэтым сезоне.
- Праблемы былі, як жа без іх. Напэўна, у першую чаргу з-за нявопытнасці. Выручалі бывалыя аграрыі, якія падказалі, што рабіць у кожным з напрамкаў: будаўніцтве, вядзенні тэхналагічных працэсаў, у тым ліку арганізацыі кропельнага паліву, - пералічвае Назар Мельнікаў і ўдакладняе, што ў выніку ўсе задачы аказаліся пад сілу, галоўнае - жаданне.
Буякі і клубніцы ў нашай краіне па большай частцы вырошчваюць фермеры, і тое па-старому, не выкарыстоўваючы інавацыйныя падыходы. Чорныя парэчкі - культура вечная. З году ў год карыстаецца вялікім попытам, застаючыся самай папулярнай ягадай у прамысловых перапрацоўшчыкаў. Прыкінуўшы, што ніша ягадных плантацый у Беларусі свабодная, браты ўзяліся за справу: пабудавалі фінансавую мадэль, знайшлі інвестара, які адобрыў іх бізнес-праект, і пачалі яго рэалізацыю.

Аграрыі-рэкардсмены
Месцам для будучай плантацыі выбралі Віцебшчыну. Некалькі месяцаў і нямала ўкладанняў пайшлі на падрыхтоўку ўчастка. Праўда, пасадку так і не пачалі. Зразумелі, што на тарфяніках будзе цяжка не толькі з апрацоўкай грунту, але і са зборам ягад сучасным камбайнам. Прыдатны ўчастак знайшлі ў Чэрвеньскім раёне, праўда, сезон страцілі. Таму першую пасадку правялі толькі восенню мінулага года. Затое трапілі ў Кнігу рэкордаў Беларусі ў намінацыі "Самая хуткая пасадка чорных парэчак за 10 гадзін". За гэты час у каманды з васьмі чалавек з дапамогай камбайнаў атрымалася высадзіць адразу 8 га ягадных кустоў - каля 40 тыс. саджанцаў. Дарэчы, калі б выконвалі такую работу ўручную, то справіліся б не раней, чым за тыдзень.
У чым яшчэ браты сталі першапраходцамі, дык гэта ў вырошчванні бружмелю. Выбралі японскую селекцыю - больш марозаўстойлівую ў адрозненне ад канадскай. Праўда, гэта культура пачынае пладаносіць толькі на трэці год пасля пасадкі.
- Можна сказаць, мы заводчыкі бружмелю японскай селекцыі ў Беларусі. У краіне сур'ёзна ім пакуль ніхто не займаецца. Хоць ягада - перспектыўная, а яшчэ вельмі карысная. Знешне нагадвае вінаград, а па смаку - буякі. Праўда, у бружмелі знаходзіцца куды больш антыаксідантаў, - расказвае Назар. - Дарэчы, буякі мы таксама вырошчваем, але не традыцыйным спосабам - саджаем іх не ў торф, а ў пілавінне. І збіраем ураджай камбайнам, што ў навінку для Беларусі.
На пытанне, ці складана ў сельскай мясцовасці знайсці работнікаў, Назар адмоўна круціць галавой: маўляў, праблем не ўзнікла. Штат аграпрадпрыемства цалкам укамплектаваны, прычым па большай частцы мясцовымі жыхарамі.
- Праца спрашчаецца за кошт выкарыстання сучасных тэхналогій. Напрыклад, на пачатковым этапе была вялікая праблема з разметкай поля для будучых пасадак. Каб ягады раслі куст да куста і камбайн пры ўборцы не чапляў лішнія галінкі, усе рады павінны быць ідэальна роўнымі на адлегласці 400-450 метраў, - тлумачыць Назар. - З такой задачай наўрад ці справіўся б нават самы вопытны трактарыст. На дапамогу прыйшлі інавацыі. Закупілі GPS-датчыкі і навігацыю са спадарожнікавым падключэннем. Некаторыя нашы трактары - аўтаномныя, адразу падключаюцца да больш як 10 спадарожнікаў. Самі ездзяць, выразныя лініі малююць.
На будучыню ў Назара і Арцемія Мельнікавых планы грандыёзныя. Размова не толькі аб вырошчванні ягад, але і аб іх перапрацоўцы ў натуральныя морсы і сокі. А яшчэ - аб вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання і біялагічна актыўных дабавак на ягаднай аснове.
- Дарэмна многія лічаць, быццам у вёсцы нельга быць бізнесменам - там толькі бруд і цяжкая ручная праца. Усё не так! - запэўнівае Назар. - Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, можна стварыць камфортнае асяроддзе хоць у чыстым полі, што ў нас і атрымалася.
Заапарк з каморы
Нягледзячы на тое што ў аснове работы аграпрадпрыемства - вырошчванне ягад, браты ўзяліся за рэалізацыю яшчэ аднаго цікавага праекта - адкрыццё кантактнай фермы, дзе жывёл можна будзе карміць, гладзіць, фатаграфавацца з імі. Сёння пад апекай Мельнікавых - трусы і в'етнамскія парасяты, значнае пагалоўе коз, у тым ліку рэдкай пакістанскай пароды каморы, а таксама больш за 10 шатландскіх кароў і быкоў пароды абердзін-ангус. Выкупіўшы ўчастак разам з жывёламі ў ранейшага гаспадара, вырашылі, што ўсе яны застануцца тут. Бо чацвераногія насельнікі фермы - яе галоўнае ўпрыгожванне і аснова будучага заапарка.

- Напэўна, мы адзіныя ў краіне заводчыкі коз каморы. Гэта малочная парода: у дзень даюць больш за восем літраў малака. Характар у іх спакойны, да чалавека ставяцца дружалюбна. Іх галоўная адметная рыса - доўгія хвалістыя вушы, - расказвае Назар пра сваіх гадаванцаў, пагладжваючы па спіне маленькае казляня. - Яму літаральна некалькі тыдняў. Імя падабралі падпісчыкі майго блога - Арчы.

Каровы і быкі абердзін-ангусской пароды прыцягваюць не менш увагі. Гэтыя жывёлы з шаўковай вугальна-чорнай шэрсцю і масіўным складам цела пры правільным адкорме даюць мяса, якое называюць мармуровым. Але ў братоў Мельнікавых на абердзін-ангусаў іншыя планы.
- Нам важны іх экстэр'ер, таму што жывёлы на нашай ферме выкарыстоўваюцца выключна для забавы нашых наведвальнікаў, - удакладняе Назар. - Мы плануем арганізаваць верхавую язду на быках. Такога "атракцыёна" ў краіне пакуль няма. Цяпер нашы спецыялісты працуюць над гэтым пытаннем. Вядома, працэс ідзе не так хутка, як хочацца, ёсць шмат нюансаў. Думаю, яшчэ пару-тройку месяцаў - і прагулкі на быках будуць даступны для нашых гасцей.
Паводле слоў субяседніка, ангусы лічацца адной са свавольных парод, але ўладальнікі сядзібы гэтага не заўважаюць. Яны ўпэўнены: калі дарыць жывёлам клопат і ласку, тыя з часам становяцца абсалютна свойскімі - добрымі і падатлівымі.
Каб пра будучую кантактную ферму даведалася як мага больш людзей, Назар стварыў блог у Instagram, дзе расказвае пра сельскую рамантыку і вядзенне аграбізнесу. На адным з відэа дэманструе вялікую плантацыю памерам тры гектары, дзе дадуць свой першы ўраджай клубніцы, на іншым дзеліцца рэцэптам гатавання палявога абеду ў казане. Трэцяе прысвечана пасадцы чаранкоў чорных парэчак у гаршкі, а чацвёртае - пакістанскім козам каморы, у пятым роліку браты ўзводзяць ляваду для шатландскіх быкоў. За суткі з'яўляецца не менш за тры-пяць відэа з сюжэтам з рэальнага жыцця, кожнае набірае тысячы лайкаў і сотні каментарыяў. Колькасць падпісчыкаў блога ўжо даўно перасягнула 38 тыс.

- Хочацца проста дзяліцца з людзьмі незвычайнымі працоўнымі буднямі. Напэўна, такія насычаныя падзеямі дні ёсць не ў кожнага, - усміхаецца Назар. - Навукова даказана, што кантакт з жывёламі, прыродай зніжае рызыкі ўзнікнення вялікай колькасці захворванняў. А я на ўласным прыкладзе паказваю, што развіваць бізнес у вёсцы - гэта модна.
Марына ВАЛАХ,
фота надзеі КАСЦЕЦКАЙ і з адкрытых інтэрнэт-крыніц,
"7 дней".-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.