ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2016, 15:10

Эрдаган зрабіў намаз у Саборнай мячэці ў Мінску

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган зрабіў пятнічную малітву ў Саборнай мячэці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пятнічная малітва (джума-намаз) - абавязковая калектыўная малітва мусульман. Яна робіцца ў час паўдзённай малітвы ў мячэцях. Ажыццяўленне джума-намазу прадпісана ў Каране.

Як паведамлялася, Саборная мячэць сёння ўрачыста адкрылася ў Мінску на вуліцы Грыбаедава. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі і прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, пасольстваў, замежныя госці і вернікі.

Кіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з добраўпарадкаваннем мячэці і пакінулі запісы ў Кнізе пачэсных гасцей. Потым Прэзідэнт Турцыі застаўся ў мячэці, каб зрабіць пятнічную малітву.

Будаўніцтва Саборнай мячэці пачалося ў лютым 2004 года і завяршылася ў чэрвені 2016 года. Першапачаткова работы фінансаваліся Лігай ісламскага свету, потым турэцкім бокам у адпаведнасці з заключаным у 2015 годзе дагаворам паміж Упраўленнем па справах рэлігіі Турцыі і генпадрадчыкам - турэцкай кампаніяй "Айсспрынт".

У малітоўнай зале мячэці можа адначасова знаходзіцца больш як 1,5 тыс. вернікаў. Пад ёй размешчана зала для прэс-канферэнцый і адукацыйных праграм. Тут будзе праходзіць начытка лекцый, мужчыны, жанчыны і дзеці змогуць паглядзець адукацыйныя фільмы. Зала разлічана на 250 пасадачных месц.

На цокальным паверсе мячэці знаходзяцца два санітарна-гігіенічныя блокі, памяшканні для абмывання перад малітвай для жанчын і мужчын, адміністрацыйныя кабінеты, бібліятэка для масавага карыстання, памяшканне для сустрэч і заняткаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі