ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2023, 13:46

"Эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне стабільная". Міністэрства аховы здароўя пра вакцынацыю ад грыпу і COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя па вірусах, інфекцыях і вострых рэспіраторных інфекцыях у краіне стабільная. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя па вірусах, інфекцыях і вострых рэспіраторных інфекцыях на гэты момант у краіне стабільная. Але разам з тым мы адзначаем заканамерны рост захваральнасці. Людзі вяртаюцца з водпускаў, пасля канікулаў фарміруюцца дзіцячыя калектывы", - сказаў Аляксандр Тарасенка.

У сувязі з ростам захваральнасці галоўны дзяржаўны санітарны ўрач настойліва рэкамендуе насельніцтву вакцынавацца, каб арганізм паспеў выпрацаваць імунітэт. "Кампанія па вакцынацыі праводзіцца з верасня па снежань. Гэта найбольш аптымальны час для фарміравання імунітэту, паколькі мы штогод фіксуем эпідэміялагічны сезон у студзені-лютым", - адзначыў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, вакцыны супраць COVID-19 і супраць грыпу ёсць у дастатковай колькасці, і ўдакладніў, што вакцынацыя дае рэальныя вынікі. "Практыку вакцынацыі супраць грыпу мы ажыццяўляем з 2011 года. Вынікі паказваюць, што з моманту пачатку кампаніі сярод насельніцтва істотна зніжаецца захваральнасць на грып", - сказаў Аляксандр Тарасенка.

Ён таксама ўдакладніў, што цяпер у Беларусі ў асноўным цыркулюе штам COVID-19 "Амікрон", іншых пакуль не рэгіструюць. Але Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ажыццяўляе штотыднёвы маніторынг. "Калі з'явяцца іншыя штамы, мы праз свой інтэрнэт-партал ці ж сродкі масавай інфармацыі адразу паведамім", - запэўніў намеснік міністра аховы здароўя.

Аднымі з першых прайшлі вакцынацыю супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя. Больш за 50 спецыялістаў міністэрства на чале з міністрам Дзмітрыем Піневічам атрымалі планавую вакцыну ад грыпу і бустэрызацыю супраць COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі