Фота з архіва
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохвалентная вакцына забяспечвае дастатковую абарону супраць грыпу, паведаміла намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Арганізацыя работы сістэмы аховы здароўя ў перыяд уздыму сезонных вірусных захворванняў".
"Раней была пазіцыя СААЗ аб тым, што мэтазгодны чатырохвалентныя вакцыны. Але потым яшчэ раз перагледжаны ўсе падыходы, - сказала Ала Дашкевіч. - На сёння ёсць рэкамендацыі, згодна з якімі трохвалентныя забяспечваюць дастатковую ступень абароны. Тое, чаго мы хочам у канчатковай мэце вакцынацыі, - папярэдзіць развіццё ўскладненняў, цяжкага ходу захворвання і неспрыяльных вынікаў".
Для вакцынацыі насельніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў закуплена трохвалентная вакцына "Грыпол плюс" вытворчасці РФ. Для вакцынацыі за кошт уласных сродкаў, а таксама сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый даступны яшчэ дзве вакцыны - "Ваксігрып Тэтра" (Францыя) і "Інфлювак Тэтра" (Нідэрланды) - яны чатырохвалентныя.
Першая група рызыкі - людзі, у якіх высокая рызыка развіцця ўскладненняў і неспрыяльных наступстваў пасля захворвання. Гэта дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, з імунадэфіцытнымі станамі, цяжарныя жанчыны, людзі ва ўзросце 65 гадоў і старэйшыя. Да другой групы рызыкі адносяцца людзі, якія з-за сваёй прафесійнай дзейнасці маюць высокую рызыку заражэння. Гэта медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі, навучэнцы ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі і інш.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
"Раней была пазіцыя СААЗ аб тым, што мэтазгодны чатырохвалентныя вакцыны. Але потым яшчэ раз перагледжаны ўсе падыходы, - сказала Ала Дашкевіч. - На сёння ёсць рэкамендацыі, згодна з якімі трохвалентныя забяспечваюць дастатковую ступень абароны. Тое, чаго мы хочам у канчатковай мэце вакцынацыі, - папярэдзіць развіццё ўскладненняў, цяжкага ходу захворвання і неспрыяльных вынікаў".
Для вакцынацыі насельніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў закуплена трохвалентная вакцына "Грыпол плюс" вытворчасці РФ. Для вакцынацыі за кошт уласных сродкаў, а таксама сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый даступны яшчэ дзве вакцыны - "Ваксігрып Тэтра" (Францыя) і "Інфлювак Тэтра" (Нідэрланды) - яны чатырохвалентныя.
Эпідэміёлаг падкрэсліла, што вакцынацыя патрэбна ў першую чаргу кантынгентам рызыкі. Яны вызначаны Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак.