Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2021, 09:00

Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне ў 402 населеных пунктах Беларусі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па стане на 6.00 27 студзеня вядуцца работы па ўстараненні тэхналагічных парушэнняў у 402 населеных пунктах краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Белэнерга".

Дрэвы, пацяжэлыя ад наліплых снежных мас і наледзі, нахіляліся да ліній электраперадачы. Абледзянелыя і заснежаныя правады не вытрымлівалі цяжару снегу, падаючых галінак і дрэў і абрываліся. Усё гэта стала прычынамі адключэння электрычнасці.

"У няпростых умовах надвор'я аварыйныя брыгады да глыбокай ночы аднаўлялі парушанае ў населеных пунктах электразабеспячэнне. Дзе дазвалялі тэхнічныя магчымасці і ўмовы бяспекі, работы вяліся ўсю ноч. Брыгады ўкамплектаваны неабходным інструментам, прыстасаваннямі, спецадзеннем, аснашчаны спецыяльнай тэхнікай. Да аднаўленчых і рамонтных работ сумарна былі прыцягнуты 1400 чалавек і 450 адзінак тэхнікі. Для забеспячэння энергазабеспячэння сацыяльных аб'ектаў і населеных пунктаў задзейнічаюцца рэзервовыя крыніцы сілкавання", - адзначылі ў "Белэнерга".

26 студзеня па тэрыторыі Беларусі прайшоў снежны цыклон "Ларс". Асноўны ўдар стыхіі прыпаў на Брэсцкую, Гродзенскую і Гомельскую вобласці. За мінулыя суткі энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне 1800 населеных пунктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі