Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 15:15

Электронны кірмаш вакансій для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі пройдзе 28 кастрычніка

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама 28 кастрычніка правядзе спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі, паведамілі БЕЛТА ў камітэце.

Мерапрыемства адбудзецца з 10.00 да 12.00 на сайце http://e-vacancy.by.

Саіскальнікі змогуць даведацца аб вакантных месцах на наступных прадпрыемствах: ААТ "МТЗ", ААТ "Станкабудаўнічы завод імя С.М. Кірава", ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ", ААТ "Керамін", РУП "Белмедпрэпараты", ДП "Рамаўтадар Кастрычніцкага раёна Мінска", УП "Зялёнбуд Ленінскага раёна Мінска", ТАА "ЭкаПерапрацоўка", УП "Святлопрыбор" ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Абяцаюць больш за 500 свабодных рабочых месцаў, з якіх каля 80 - для грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі.

Ва ўдзельнікаў кірмашу будзе магчымасць падрабязна азнаёміцца з вакансіямі і ўмовамі працы, задаць пытанні, якія іх цікавяць, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і нават запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.

Пасля заканчэння мерапрыемства вакансіі будуць захаваны ў агульнарэспубліканскім банку вакансій на сайце http://gsz.gov.by/-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі