Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2018, 15:09

Электронную чаргу ўвядуць на масавых мерапрыемствах у Мінску

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паслугамі электроннай чаргі можна будзе скарыстацца на масавых мерапрыемствах у Мінску. Аб гэтым сёння журналістам расказаў першы намеснік кіраўніка Цэнтральнага раёна Мінска Антон Краеўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пілотны праект мабільнага дадатку электроннай чаргі будзе апрабаваны на адкрыцці мотасезона. З дапамогай яго любы наведвальнік свята зможа заказаць і аплаціць ежу на фудкорце, а таксама атрымаць паведамленне аб гатоўнасці заказу", - сказаў Антон Краеўскі.

Паводле яго слоў, дакладнай назвы ў дадатку пакуль няма. "Хутчэй за ўсё, назва дадатку будзе накшталт Go 2Fest. Яго можна будзе скачаць у App Store або Google Play, устанавіць да сябе на тэлефон і рабіць заказы. Інтэрфейс дадатку цалкам інтуітыўны, складанасцей не ўзнікне. У далейшым мы будзем старацца яго прымяняць на ўсіх гарадскіх мерапрыемствах. Наступным будзе святкаванне 9 мая", - праінфармаваў першы намеснік кіраўніка Цэнтральнага раёна Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі