Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2024, 18:02

Электразабеспячэнне пацярпелых ад непагоды населеных пунктаў Беларусі адноўлена

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электразабеспячэнне пацярпелых ад непагоды населеных пунктаў адноўлена, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Завершаны асноўныя работы па прыбіранні дрэў і галін, ліквідацыі абрываў ЛЭП і замене пашкоджаных апор. Энергетыкі прадаўжаюць працаваць па індывідуальных заяўках - стаіць задача закрыць іх у бліжэйшы час.

Па тэрыторыі Беларусі 28-30 ліпеня праходзіў магутны цыклон з моцнымі ліўнямі і шквалістым ветрам. Больш за ўсё стыхія ўдарыла па Гродзенскай і Мінскай абласцях. Пацярпелі таксама некаторыя раёны Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Для ўстаранення тэхналагічных парушэнняў былі аператыўна накіраваны аварыйныя брыгады і тэхніка. Персанал працаваў ва ўзмоцненым рэжыме. На піку аднаўленчых работ было задзейнічана 355 брыгад і 460 адзінак тэхнікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі