Сцяг Аўторак, 21 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2025, 19:04

Электраспажыванне ў Беларусі за 2024 год вырасла на 5 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электраспажыванне ў Беларусі за 2024 год вырасла на 5 працэнтаў. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Кіраўнік Мінэнерга абазначыў рост электраспажывання ў краіне за мінулы год, у тым ліку насельніцтвам. "Па выніках 2024 года гэты паказчык вырас на 5 працэнтаў у параўнанні з 2023 годам і склаў 43 млрд кВт.гадз. Рост электраспажывання адзначаны як рэальным сектарам эканомікі, так і насельніцтвам, перш за ўсё па тых напрамках, дзе ўведзены і дзейнічаюць стымулюючыя меры. Адзін з напрамкаў - выкарыстанне насельніцтвам электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. За 2024 год гэты паказчык вырас да 880 млн кВт.гадз. Гэта на 34 працэнты больш, чым за 2023 год", - расказаў ён.

Адзначаецца высокі працэнт задавальнення заявак ад спажыўцоў на далучэнне электраўстановак аднакватэрных жылых дамоў да электрычных сетак для мэт нагрэву. У 2024 годзе ў энергазабеспячальныя арганізацыі паступіла больш за 33 тыс. зваротаў, 94 працэнты з якіх задаволены. Гэта ў сваю чаргу садзейнічае стварэнню больш камфортных умоў пражывання для грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі