17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтральны музей унутраных войскаў перадалі экзэмпляры сумеснай кнігі Міністэрства юстыцыі і БЕЛТА "Архівы. Нічога, акрамя праўды", паведамілі БЕЛТА ва ўнутраных войсках МУС.
У час уручэння выданняў намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Аляксей Цвяткоў адзначыў, што шматгадовая работа адлюстравала ў сабе тонкія моманты беларускай гісторыі.

Аўтар кнігі, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Беларусі Святаслаў Кулінок падзяліўся яе задумай. "Мы прадоўжылі расказваць пра генацыд беларускага народа, але крыху іншым спосабам. У кнізе сабраны нарысы і малавядомыя архіўныя даныя па гэтай тэме. Яна напісана даступнай мовай, так, каб у кожнага ў памяці адклаліся прапанаваныя тэксты", - заўважыў аўтар.
Праект Міністэрства юстыцыі і БЕЛТА атрымае і лічбавую версію, у якую ўвойдуць дадатковыя матэрыялы. Кніга, акрамя таго, перакладзена на нямецкую мову і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі ў бліжэйшы час будзе выдадзена.-0-