Фота ДКСЭ
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў прайшлі навучанне ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
Арабскія эксперты прайшлі навучанне ў інстытуце Дзяржкамітэта ў рамках мемарандума аб узаемадзеянні ў сферы судова-экспертнай дзейнасці, падпісанага ў ліпені 2017 года паміж Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз і паліцыяй Абу-Дабі.
Замежным калегам прадэманстравалі матэрыяльна-тэхнічную аснашчанасць лабараторый спецыяльных і крыміналістычных экспертыз, а таксама абсталяванне, якое выкарыстоўваецца беларускімі экспертамі для вырашэння даследчых задач.
Асаблівы інтарэс у замежных гасцей выклікала арганізацыя работы судовых экспертаў па правядзенні дактыласкапічных і трасалагічных экспертыз, функцыянал аўтаматызаванай дактыласкапічнай ідэнтыфікацыйнай сістэмы.
Акрамя таго, яны азнаёміліся з прадукцыяй, вырабляемай РУП "Белсудэкспертзабеспячэнне", відамі судовых экспертыз, што выконваюцца ў НПЦ ДКСЭ.
Па выніках візіту бакі выказалі зацікаўленасць ва ўмацаванні супрацоўніцтва.-0-