2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты кожны месяц манітораць кошт аднаго ложка-дня знаходжання з размяшчэннем у аднапакаёвым двухмесным стандартным нумары, перыядычна аналізуюць кошт знаходжання ў атэлях Егіпта і Турцыі, краін Балтыі. Аб гэтым у рамках праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Адпачынак і аздараўленне ў Беларусі - 2022" расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.
"Сярэдняя цана ў санаторна-курортных арганізацыях рэспублікі ў першым квартале фактычна была на ўзроўні снежня мінулага года і склала Br69,5 за адзін дзень знаходжання ў стандартным аднапакаёвым двухмесным нумары, - сказаў Аляксандр Цай. - Чакаецца, што ў другім квартале кошт складзе Br71,5. А на летнія месяцы з-за павышанага попыту на лячэбна-аздараўленчыя паслугі з боку спажыўцоў цана будзе прыкладна Br72-75. Што датычыцца атэляў Турцыі, то там кошт у 3-4-зоркавых атэлях складае прыкладна Br162, у Егіпце - каля Br145, гэта значыць у два разы вышэй. І ў яго, падкрэслю, не ўваходзяць медыцынскія працэдуры".
Дырэктар РУП "Цэнтркурорт" Святлана Кончыц падкрэсліла, што не трэба забываць аб асноўным фактары падаражэння адпачынку ў Турцыі і Егіпце - авіяпералёце. "Цяпер трафік, лагістыка крыху змяніліся, таму львіную долю бярэ на сябе менавіта кошт авіябілетаў. Калі браць санаторыі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, то 7 дзён з пражываннем і харчаваннем абыдуцца ад $180, у атэлях Турцыі - ад $1,2 тыс. Сочы, куды таксама ўваходзіць кошт пералёту, - ад $1 тыс.", - расказала яна.
Як растлумачыў генеральны дырэктар "Белпрафсаюзкурорт" Мікалай Мацюкевіч, практычна такі ж расклад і ў іх, праўда, ёсць адно маленькае ўдакладненне: скідка ад прафсаюза, тыя самыя 25 працэнтаў, значна зніжае цану пуцёўкі. "Яе кошт з лячэннем, пражываннем, харчаваннем - гэта каля Br50 у дзень на чалавека. Хоць складана даць нейкую сярэднюю лічбу, паколькі ва ўсіх санаторыях кошт залежыць аб выбранага нумара. Згадзіцеся, аднапакаёвы двухмесны або двухпакаёвы аднамесны - абсалютна розныя рэчы", - рэзюмаваў ён.-0-
