Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2024, 17:30

Эксперты СНД узгаднілі праект палажэння аб ганаровым званні "Горад працоўнай славы. 1941-1945 гг."

Фота cis.minsk.by
Фота cis.minsk.by
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў узгаднілі праект палажэння аб ганаровым званні "Горад працоўнай славы. 1941-1945 гг.". Пасяджэнне экспертнай групы па гэтым пытанні адбылося 23 верасня ў штаб-кватэры СНД у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД. Па выніках сустрэчы вырашана ўнесці праект палажэння ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Званне будзе прысвойвацца гораду, жыхары якога ўнеслі значны ўклад у дасягненне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, забяспечыўшы бесперабойную вытворчасць ваеннай і грамадзянскай прадукцыі на прадпрыемствах, якія размяшчаліся на тэрыторыі горада, і праявіўшы пры гэтым масавы працоўны гераізм і самаадданасць.

Разглядаць хадайніцтва аб прысваенні звання "Горад працоўнай славы. 1941-1945 гг." будзе Савет па гуманітарным супрацоўніцтве. Пасля яго адабрэння прапанова будзе ўнесена на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў. У горадзе, удастоеным звання, будзе ўстанаўлівацца ганаровая стэла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі