ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лютага 2020, 12:44

Эксперты расказалі пра ўплыў каранавіруса на сусветны рынак

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Каранавірус: эканоміка страху" ў прэс-цэнтры БЕЛТА спрагназавалі, якія змяненні адбудуцца на сусветным рынку з-за сітуацыі з COVID-19.

На думку аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Аляксея Аўдоніна, ЗША, еўрапейскія краіны могуць выкарыстоўваць сітуацыю з каранавірусам, каб аргументаваць сваё імкненне змяншаць прысутнасць кітайскіх кампаній на нацыянальных рынках. Паралельна ідзе канкурэнцыя за Афрыку. "Можна гаварыць аб тым, што цяпер пачаўся этап барацьбы за афрыканскі кантынент. Многія прадпрыемствы, і еўрапейскія, і амерыканскія, пераводзяць свае вытворчасці з Кітая ў Афрыку. Гэта прадаўжалася на працягу апошніх 5-7 гадоў", - нагадаў аналітык.

У той жа час Кітай сам даўно і актыўна працуе на афрыканскім рынку. Пры гэтым, як звярнула ўвагу старшы выкладчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Юлія Абуховіч, у Афрыцы цэняць уклад кітайскіх кампаній у сваю эканоміку і наўрад ці адмовяцца ад далейшага супрацоўніцтва. "Яны ўкладваюць рэальныя грошы, інвестыцыі, выбудоўваючы сацыяльную інфраструктуру, бальніцы і г.д.", - адзначыла эксперт. Яна не выключыла, што на хвалі падзей з COVID-19 адбудзецца некаторае пераразмеркаванне рынкаў. Аднак ад больш канкрэтных прагнозаў адмовілася, назваўшы іх няўдзячнай справай сёння.

Дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ доктар гістарычных навук, прафесар Віктар Шадурскі заклікаў не перабольшваць уплыў ЗША і іх саюзнікаў на сусветны рынак. "Свет значна шырэй, чым Злучаныя Штаты Амерыкі. Трэба разумець, ёсць шмат краін, якія чакаюць кітайскія інвестыцыі, кітайскай прысутнасці", - сказаў ён, назваўшы ў іх ліку і Беларусь. Складана прадставіць, што яна, маючы на сваёй тэрыторыі індустрыяльны парк "Вялікі камень", будзе зацікаўлена ў тым, каб скараціць прысутнасць Кітая на сваім рынку, дадаў эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі