ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2020, 13:21

Эксперты расказалі, як знізіць колькасць сямейных разводаў у Беларусі

Мар'яна Шчоткіна ў час пасяджэння
Мар'яна Шчоткіна ў час пасяджэння

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблема сямейных разводаў у Беларусі і яе ўплыў на дэмаграфічную сітуацыю ў краіне абмяркоўваліся ў прэс-цэнтры БЕЛТА ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе"- - "Перапіс насельніцтва. Чалавечы капітал".

Старшыня Беларускага саюза жанчын кандыдат сацыялагічных навук Мар'яна Шчоткіна канстатавала, што ў 2019 годзе ў Беларусі было заключана каля 62 тыс. шлюбаў, развяліся 34 тыс. пар. Яна выказалася наконт таго, як можна вырашыць гэту праблему. "Павінны быць сямейныя псіхолагі. Трэба больш увагі ўдзяляць таму, як будаваць адносіны ў сям'і. Каб неабавязкова пасля першай сваркі сабраў чамадан і пайшоў, пакрыўдзіўся. Сям'я - гэта велізарная праца, цярпенне, калі трэба ўмець прымаць асабістую тэрыторыю партнёра. Тут вельмі шмат розных момантаў, якім трэба вучыць, падказваць", - адзначыла яна. Непасрэдна ад гэтага залежыць і ўзровень нараджальнасці. "Дзяцей нараджаюць у сям'і, якая адбылася", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Старшыня БСЖ таксама звярнула ўвагу, што сярэдні ўзрост пры нараджэнні дзіцяці ў Беларусі павялічыўся амаль да 27 гадоў. Маладыя людзі выбіраюць спачатку кар'еру, жыллё, а потым ужо нараджэнне дзіцяці. "Сацдаследаванні паказваюць, што дзеці ў сям'і жаданыя. Але чалавеку прадастаўляецца столькі магчымасцей, што хочацца ахапіць усе", - дадала яна. Падтрымцы сем'яў у Беларусі ўдзяляецца значная ўвага, для іх дзейнічае 11 відаў дапамог. На думку Мар'яны Шчоткінай, неабходна таксама ўмацоўваць унутраныя ўстаноўкі ў сям'і, выкарыстоўваючы для гэтага традыцыйныя каштоўнасці беларусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі