Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2020, 19:13

Эксперты краін СНД абмеркавалі пытанні прававога супрацоўніцтва

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другое пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы Канвенцыі аб прававым статусе дэлегацый, якія накіроўваюцца ў дзяржавы - удзельніцы Садружнасці, адбылося сёння ў Выканаўчым камітэце СНД у фармаце відэа-канферэнц-сувязі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Выканкаме СНД.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі прававых службаў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі, Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама прававога дэпартамента Выканкама СНД.

Дакумент прапрацоўваецца на аснове рашэнняў Кансультатыўнага камітэта кіраўнікоў прававых службаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў СНД. Канвенцыя, у прыватнасці, павінна ўрэгуляваць пытанні імунітэтаў членаў дэлегацый, а таксама парадак арганізацыі іх візітаў.

Рабочая група прадоўжыць разгляд праекта канвенцыі ў першым паўгоддзі 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі