Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2022, 16:00

Эксперт: у Беларусі работа з адоранай моладдзю пастаўлена на сістэмную аснову

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі работа з адоранай моладдзю пастаўлена на сістэмную аснову. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Станіслаў Юрэцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі работа з адоранай моладдзю пастаўлена на сістэмную аснову, і Нацыянальная акадэмія навук знаходзіцца на пярэднім плане работы менавіта з маладымі вучонымі. У Акадэміі навук практычна кожны трэці даследчык - гэта вучоны ва ўзросце да 35 гадоў, гэта значыць малады вучоны. У Акадэміі навук работа з моладдзю таксама пастаўлена на сістэмную аснову: дзейнічае Савет маладых вучоных, рэалізуеццца шэраг маладзёжных праектаў. Нас актыўна падтрымлівае Прэзідыум НАН, заснаваны шэраг конкурсаў для маладых вучоных", - расказаў Станіслаў Юрэцкі.

Сярод маладзёжных праектаў, якія рэалізуюцца ў Нацыянальнай акадэміі навук, праект "Валанцёры археалогіі", запушчаны 15 жніўня да Дня археолага. "Штогод у Цэнтральным батанічным садзе праводзіцца Фестываль навукі, у рамках якога ў гэтым годзе быў запушчаны выставачны праект "100 інавацый маладых вучоных", дзе маладыя вучоныя з усіх навукова-даследчых арганізацый Акадэміі навук прадставілі свае распрацоўкі, былі і ўдзельнікі са знешняга контуру - прадстаўнікі вузаўскай навукі. Акрамя таго, у кастрычніку мы правялі штогадовую канферэнцыю "Моладзь у навуцы". Яна мае важнае міжнароднае значэнне, нашы маладыя вучоныя не застаюцца ўбаку і актыўна ўдзельнічаюць у міжнародным супрацоўніцтве. Учора адбыўся пуск новага сезона рэспубліканскага праекта "100 ідэй для Беларусі", на якім маладыя вучоныя традыцыйна займаюць прызавыя месцы", - рэзюмаваў старшыня Савета маладых вучоных НАН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі