ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2020, 14:18

Эксперт: самаізаляцыя - магчымасць для чалавека раскрыць свой патэнцыял

Фота з архіва
Фота з архіва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самаізаляцыя - магчымасць для чалавека раскрыць свой патэнцыял, заявіла карэспандэнту БЕЛТА намеснік галоўнага ўрача па пагранічнай псіхіятрыі Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Мінска Вера Іваніцкая.

"Самаізаляцыя - гэта магчымасць адкрыць у сабе новы патэнцыял, спраўдзіць нейкія мары, тое, што вы даўно хацелі паспрабаваць, але адкладвалі, - сказала Вера Іваніцкая. - Знайсці тое, што вас захапляе эмацыянальна, дзе вы адчуваеце сябе ў творчым развіцці. Можа, у вас ёсць пасыл напісаць кнігу. Магчыма, настаў час вывучыць замежную мову, заняцца нейкім хобі. Цяпер вельмі шмат усялякіх анлайн-трэнінгаў, семінараў, якія даюць магчымасць напрацаваць станоўчы эмацыянальны рэсурс".

Знаходзячыся ў самаізаляцыі, спецыяліст рэкамендуе канцэнтравацца не на сваім ўнутраным стане, а на вырашэнні штодзённых задач. "Безумоўна, калі чалавек на самаізаляцыі - гэта для яго крызіс, перш за ўсё асобасны, адбываецца пераацэнка каштоўнасцей, сваіх уласных магчымасцей. У гэты момант будзе правільным сканцэнтравацца менавіта на руцінных справах, якія дапамагаюць знаходзіцца ў рэчаіснасці і не лунаць у нейкіх думках. Напрыклад, прыбрацца дома, заняцца чымсьці, што дапамагае заставацца ў межах бытавых рэчаў", - адзначыла намеснік галоўнага ўрача.

Акрамя таго, важна дазіраваць атрыманую інфармацыю. "Цяпер паступае вялікая колькасць інфармацыі і ў ёй вельмі складана сарыентавацца. Неабходна рандамізаваць інфармацыйны паток, гэта значыць, мэтанакіравана нейкія моманты выбіраць або апускаць", - падкрэсліла Вера Іваніцкая.

Што датычыцца сямейных адносін, то самаізаляцыя не лепшы перыяд для іх высвятлення. Можна дамаўляцца, устанаўліваць нейкія правілы паводзін паміж мужам і жонкай. "Не высвятляем цяпер адносіны, жывём так, як ёсць. Можна запісаць свае прэтэнзіі, каб іх не забыць і потым абмеркаваць", - дадала намеснік галоўнага ўрача.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі