Скрыншот відэа
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палессе - гэта той рэгіён, які ў значнай ступені быў драйверам і жамчужынай Беларусі, таму пакідаць яго на волю лёсу было б не па-чалавечы. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся эканамічны аналітык кандыдат эканамічных навук Георгій Грыц.
Раней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вярнуцца да праграмы па развіцці Палесся. Аб гэтым ён заявіў пасля прыбыцця ў Пінскі раён у пачатку кастрычніка.
"Падтрымка рэгіёнаў упісваецца ў шматпрофільную стратэгію Прэзідэнта і беларускай дзяржавы. Падтрымка малых населеных пунктаў, сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі - гэта ўсё складваецца ў своеасаблівы пазл, які дае вынік", - сказаў Георгій Грыц.
Эканамічны аналітык звярнуў увагу, што пэўныя цяжкасці ў адраджэнні Палесся звязаны з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. "Але пакінуць на волю лёсу рэгіён, які быў драйверам і жамчужынай Беларусі, было б проста не па-чалавечы. Гэта неўласціва нашаму народу і кіраўніцтву нашай краіны", - упэўнены ён.
Георгій Грыц таксама адзначыў, што Палессе ў той ці іншай ступені ўяўляе сабой балоцістую мясцовасць, дзе могуць залягаць мінеральныя ўгнаенні і нафта. "Больш таго, Прэзідэнт гаворыць, што там яшчэ не ўсе разведаны радовішчы (нафты. - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў эканамічны аналітык.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.