ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 16:09

Эксперт: пандэмія не паўплывала на попыт на медыцынскія спецыяльнасці

Фота з архіва
Фота з архіва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пандэмія не паўплывала на попыт на медыцынскія спецыяльнасці, паведаміла журналістам намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Ірына Дудар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"План прыёму, як і раней, выкананы. Абсалютна на ўсе спецыяльнасці быў конкурс. Навучэнцы прыйшлі матываваныя, вучацца з задавальненнем. Я не бачу тут дрэннага ўплыву пандэміі. Наадварот, калі ўстановы аховы здароўя маюць патрэбу ў дадатковых руках, нашы навучэнцы ў якасці валанцёраў прыходзяць у бальніцы, паліклінікі і дапамагаюць", - расказала Ірына Дудар.

Паводле яе слоў, Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж - адна з самых прэстыжных і вялікіх устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі медыцынскага профілю. "Можна сказаць, што гэта флагман медыцынскай і фармацэўтычнай сярэдняй спецыяльнай адукацыі нашай краіны. У нас вучацца больш за 1,5 тыс. навучэнцаў па спецыяльнасцях "лячэбная справа", "сястрынская справа", "зубапратэзная справа", "фармацыя". Сучаснае тэхнічнае аснашчэнне, адукацыйныя тэхналогіі сусветнага ўзроўню, якія выкарыстоўваюцца ў нашым адукацыйным працэсе, даюць магчымасць нашым навучэнцам быць канкурэнтаздольнымі на рынку працы і ў нас у краіне, і за яе межамі", - адзначыла намеснік дырэктара.

Ірына Дудар падкрэсліла, што адным з самых важных напрамкаў у адукацыйных тэхналогіях сусветнага ўзроўню цяпер з'яўляецца сімуляцыйнае навучанне. "У нас у каледжы адкрыта лабараторыя па адпрацоўцы навыкаў. Навучэнцы аказваюцца ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэалій. Гэта сімуляцыйная палата, працэдурны кабінет, перавязачная, радзільная зала і інш. У навучэнцаў ёсць магчымасць адразу ўбачыць і зразумець сваю памылку, выправіць яе і ў далейшым ужо не дапускаць пры адпрацоўцы практычнага навыку", - дадала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі