ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 16 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2021, 15:44

Эксперт не выключыла актыўнай цыркуляцыі вірусаў грыпу ў гэтым эпідсезоне

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтым эпідсезоне не выключана актыўная цыркуляцыя вірусаў грыпу, паведаміла загадчыца лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Шмялёва ў час прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА на тэму "Кампанія вакцынацыі супраць грыпу: асаблівасці правядзення".

"Паколькі ў мінулым годзе не было актыўнай цыркуляцыі вірусаў грыпу, існуе высокая верагоднасць, што яны з'явяцца і будуць актыўна цыркуляваць. У мінулым годзе людзі мала з імі сустракаліся, гэта значыць не было проціэпідэмічвання, таму небяспека эпідэміі грыпу не выключана", - сказала Наталля Шмялёва.

Паводле яе слоў, асаблівасцю мінулага эпідсезона было тое, што вірусы грыпу практычна не цыркулявалі. Эксперт лічыць, што адыграць станоўчую ролю маглі перш за ўсё меры прафілактыкі: грып і інфекцыя COVID-19 рэспіраторныя, таму меры стрымлівання адны і тыя ж. Другая прычына магла заключацца ў тым, што пандэмічны вірус выцесніў іншыя рэспіраторныя вірусы. "Аднак мы бачым, што эфектыўнасць цыркуляцыі каранавіруса і здольнасць перадачы ад чалавека да чалавека ўзрасла, што сведчыць аб яго прыстасаванні да цыркуляцыі ў чалавечай папуляцыі. Магчыма, з цягам часу (пакуль мы не ведаем, якога) вірус стане сезонным, зойме сваю экалагічную нішу і будзе цыркуляваць як астатнія каранавірусы", - сказала загадчыца лабараторыі.

Эксперт падкрэсліла, што ў гэтым сезоне існуе верагоднасць адначасовага заражэння каранавірусам і грыпам. "Ёсць навуковыя публікацыі, якія паказваюць, што верагоднасць адначасовага заражэння можа быць. Асабліва цяжка будзе праходзіць захворванне ў асоб са спадарожнымі хранічнымі захворваннямі, асоб з аслабленай імуннай сістэмай. У такіх людзей больш высокая верагоднасць цяжкіх ускладненняў або нават лятальнага канца", - сказала яна. Таму медыкі заклікаюць вакцынавацца як супраць грыпу, так і супраць COVID-19.

Тым больш што, паводле даных СААЗ, у гэтым годзе зменены штамавы састаў вакцын супраць грыпу. Заменены два кампаненты - гэта вірусы грыпу H1N1 і H3N2. "Калі ў кагосьці ўзнікае пытанне, ці неабходна прышчэплівацца ў гэтым годзе, калі прышчэпліваўся ў мінулым, адназначна неабходна", - падкрэсліла Наталля Шмялёва. Яна растлумачыла, што, па-першае, штамавы састаў вакцын змяніўся, гэта значыць будуць цыркуляваць ужо іншыя вірусы грыпу, да сустрэчы з якімі імунная сістэма не гатова. Больш таго, поствакцынальны імунітэт непрацяглы і прадаўжаецца максімум да 12 месяцаў.

"Таму мы павінны ўважліва паставіцца да гэтага пытання. Вакцынацыя - гэта адказнасць не толькі за наша здароўе, але і за іншых людзей, якія побач з намі", - рэзюмавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі