Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2021, 09:03

Эксперт: НАТА выгадна выстаўляць бежанцаў на граніцы гібрыднай пагрозай для ЕС

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя на беларуска-польскай граніцы максімальна палітызуецца, НАТА выгадна выстаўляць бежанцаў гібрыднай пагрозай для ЕС. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ заявіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, паведамляе БЕЛТА.

"У той час, калі адбываецца складаная эпідэміялагічная сітуацыя і краіны ЕС пачалі выдзяляць значныя сродкі на аздараўленне, лячэнне, рэабілітацыю, ваенная тэма адышла дзесьці на другі-трэці план. Зразумела, узнікае пытанне: а навошта наогул фінансаваць далей НАТА? Таму неабходна фарміраваць вобраз ворага, вобраз пагрозы, у тым ліку з прымяненнем тэмы, што нібыта бежанцы з'яўляюцца гібрыднай пагрозай, гібрыдным уздзеяннем на ЕС", - сказаў Аляксей Аўдонін.

Аналітык БІСД дадаў, што пасля гэтага пойдуць заявы кіраўніцтва НАТА і краін Усходняй Еўропы аб тым, што "ў тэрміновым парадку неабходна павялічыць фінансавнне ваенных асігнаванняў і тым самым апраўдаць далей на бліжэйшыя 2-3 гады сваё існаванне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі