Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 снежня 2021, 16:03

Эксперт аб праекце Канстытуцыі: народ хвалююць змяненні, якія адбываюцца ў Беларусі

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыйныя структуры Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" актыўна ўключаюцца ў абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі. Для гэтага сёння актывізавалася работа грамадскіх прыёмных аб'яднанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У рабоце грамадскіх прыёмных прымаюць актыўны ўдзел ГА "Беларускі саюз жанчын" і ГА "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў". У дзень пачатку збору прапаноў у праект Канстытуцыі прыём грамадзян у Мінскай гарадской арганізацыі "Белая Русь" правялі намеснік старшыні "Белай Русі" Сяргей Пігараў, першы намеснік старшыні БСЖ Святлана Сітнікава, першы намеснік старшыні БГАВ Юрый Луцык.

"На працягу года ў грамадскія прыёмныя "Белай Русі" (іх 150 па рэспубліцы) паступалі звароты грамадзян. Людзі прыходзілі са сваімі прапановамі, думкамі, заявамі наконт таго, што яны хацелі б убачыць у новым праекце Канстытуцыі, якія пытанні хочуць убачыць вынесенымі на рэферэндум. Мы апрацоўвалі і сістэматызавалі ўсе гэтыя даныя, рабілі зводную справаздачу і прадстаўлялі яе распрацоўшчыкам праекта Асноўнага закона, - сказаў Сяргей Пігараў. - Як толькі быў апублікаваны праект Канстытуцыі, сталі паступаць званкі з просьбамі аб запісе на прыём. Сёння пачатак нашай актыўнай работы па апрацоўцы прапаноў аб дапаўненнях, водзываў, меркаванняў людзей аб змяненнях, якія ўнесены ў новую рэдакцыю. Асноўны ўпор мы будзем рабіць на гарачай лініі, таму што эпідэмічная абстаноўка прадаўжае заставацца даволі складанай, людзям таксама можа быць праблематычна выехаць у райцэнтр. Усё гэта будзе далучана да нашай падагульняючай справаздачы".

Паводле яго слоў, беларускі народ хвалююць змяненні, якія адбываюцца ў краіне. "Людзі разумеюць, што з гэтай Канстытуцыяй ім жыць не адзін дзясятак гадоў. Абыякавых няма. Сёння з раніцы паступаюць званкі на гарачую лінію з канкрэтнымі прапановамі. Напрыклад, ад грамадзян, якія нарадзіліся ў Беларусі, па нейкіх прычынах выехалі ў Расію, цяпер вярнуліся назад. З іх пасведчаннем на права жыхарства яны не маюць права галасаваць. Яны вельмі хацелі б атрымаць гэта права, каб гэта пытанне было прадугледжана ў новай Канстытуцыі. Тэлефануюць людзі і па бытавых праблемах, але галоўнае, на што мы нацэлены, - апрацоўка прапаноў па праекце Канстытуцыі. Далей мы сістэматызуем, колькі было прапаноў па пэўных артыкулах, вылучым тыя пытанні, да якіх у людзей асаблівая ўвага, і прадставім вынікі распрацоўшчыкам новай рэдакцыі".

Адзіная рэспубліканская гарачая лінія грамадскага аб'яднання працуе 30 снежня 2021 года і з 3 студзеня 2022 года (па буднях) з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефонах: 8 (017) 374-19-48, 8 (017) 392-67-32.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі