Фота з архіва
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыўная экспазіцыя тэхнікі і прадукцыі прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства прамысловасці будзе працаваць 27-29 верасня ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.
Выстаўка прымеркавана да дзвюх знамянальных дат - 30-годдзя з дня ўтварэння Міністэрства прамысловасці і прафесійнага свята - Дня машынабудаўніка.
Упершыню ўсе буйныя прадпрыемствы Мінпрама, якія прадстаўляюць усе сферы прамысловасці, прадэманструюць сілу адзінства ў самым сэрцы беларускай сталіцы, на Кастрычніцкай плошчы. Несумненна, выстаўка выкліча вялікі інтарэс мінчан і гасцей сталіцы, упэўнены ў Мінпраме.
Найноўшыя ўзоры прадукцыі будуць прадстаўлены на плошчы больш як 8 тыс. кв.м. Удзел у выстаўцы прымуць больш за 30 арганізацый Міністэрства прамысловасці, а таксама ТАА "Пажснаб": БЕЛАЗ, МАЗ, "Гомсельмаш", МТЗ, "Бабруйскаграмаш", "Лідсельмаш", BKM Holding, "АМКАДОР", СЗАТ "БЕЛДЖЫ", СП ЗАТ "Юнісан", УКХ "ММЗ", "Атлант", "БМЗ", "БАТЭ", "Віцязь", "Н Холдынг", "Магілёўліфтмаш", "Планар", "Інтэграл", "Мінскі гадзіннікавы завод", ААТ "МЭТЗ імя В.І.Казлова", НТЦ "ЛЭМТ "БелОМА", ААТ "Ольса", ААТ "Беларгстанкінпрам" са станкабудаўнічымі заводамі, у тым ліку тымі, што ўваходзяць у холдынг МТЗ.
Пад адкрытым небам будзе выстаўлена больш за 60 мадэлей сучаснай тэхнікі, рухавікі Мінскага маторнага завода, трансфарматары ААТ "МЭТЗ імя В.І.Казлова" і кампазіцыя з садовай мэблі ААТ "Ольса". Будуць прадстаўлены лепшыя ўзоры інавацыйнай прадукцыі: гібрыдны седлавы цягач МАЗ-545000 (МАЗ-Х) і юбілейны седлавы цягач МАЗ-54402L з лімітаванай серыі, выпушчанай да 80-годдзя завода; макеты інавацыйнай кар'ернай тэхнікі БЕЛАЗ; электрагрузавік мадэлі С45700 серыі Vitovt і электробус мадэлі Е433 серыі Vitovt вытворчасці BKM Holding; збожжаўборачны і кормаўборачны камбайны "Гомсельмаш"; трактары з навясным абсталяваннем холдынга МТЗ, уключаючы беспілотнік; шасціцыліндравы радны газавы рухавік MMZ-262NG і рачныя дызельныя рухавікі Мінскага маторнага завода; навінкі холдынга "Бабруйскаграмаш", навясное абсталяванне холдынга "Лідсельмаш"; шырокі спектр шматфункцыянальнай тэхнікі "АМКАДОР"; шырокі мадэльны рад аўтамабіляў "БЕЛДЖЫ" і "Юнісан".
Таксама прадукцыя арганізацый Мінпрама будзе прадстаўлена ў васьмі закрытых шатрах. Акрамя таго, будуць працаваць палаткі з брэндзіраванай прадукцыяй буйнейшых холдынгаў, такіх як МТЗ, МАЗ, "Гомсельмаш", БЕЛАЗ.
Рэжым работы выстаўкі: 27-28 верасня - з 9.00 да 19.00, 29 верасня - с 9.00 да 17.00.-0-