Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2020, 09:00

Эйсмант: вулічныя акцыі ў Еўропе - гэта спробы адстаяць правы, у Беларусі мэта адна - звергнуць уладу

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вулічныя акцыі ў Беларусі праходзяць толькі з адной мэтай - звергнуць уладу. Такое меркаванне выказаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у эфіры праграмы "Зразумелая палітыка" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Выказванне альтэрнатыўнага пункту гледжання, у тым ліку на вуліцах, - гэта нармальна. У нас ёсць спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы, ёсць працэдура, яна даволі простая - выйсці на вуліцу можна па заяўным прынцыпе. Выходзяць і ў Польшчы, і ў Германіі, і ў Францыі, і ў Вялікабрытаніі. Але, па-мойму, толькі ў нашай краіне ўсе выхады звязаны толькі з адной мэтай - звергнуць уладу, - лічыць Іван Эйсмант. - У Брытаніі маці змагаюцца за свае правы, у Германіі "зялёныя" б'юцца з паліцыяй, хтосьці яшчэ адстойвае свае правы - у Бруселі выліваюць малако на вуліцы. У нас кожны раз размова ідзе пра тое, што трэба дасягнуць канчатковай мэты ў выглядзе звяржэння канстытуцыйнага ладу".

Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Дзяміраў звярнуў увагу, што рэвалюцыя можа адбывацца па аб'ектыўных прычынах, калі нейкі клас людзей на працягу пэўнага часу ўсведамляе, а потым мэтанакіравана адстойвае свае інтарэсы, і па штучных. У апошніх, паводле яго слоў, няма ідэалагічнай падставы і суцэльнай палітычнай маналітнасці. "Гэта разнародная група людзей", - адзначыў эксперт. Гэтымі грамадзянамі, дадаў ён, лёгка кіраваць у натоўпе з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій, рассылаючы адпаведныя паведамленні. Прычым людзі могуць адкрываць іх проста з-за інтарэсу, але потым прытрымліваюцца інструкцый і заклікаў.

"Чаму некаторыя нашы "альтэрнатыўшчыкі" чытаюць па паперцы? Таму што ў гэту паперку тэхнолагамі зашыты апорныя фразы, - падкрэсліў у сваю чаргу дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук. - І на самай справе няважна, што яны гавораць. Важна, каб яны гэтыя апорныя фразы, якія чакае аўдыторыя, вымаўлялі з пэўнай перыядычнасцю. Паміж гэтымі фразамі яны могуць чытаць Біблію на арабскай мове - аўдыторыі ўсё роўна. Ёй галоўнае - пачуць гэтыя фразы. Яны фарміруюць у людзей паводзінскі інстынкт: пасля пэўнай пстрычкі чалавек пераходзіць да актыўных дзеянняў. Гэта псіхалогія чалавека, нікуды ад гэтага не дзенешся. І калі ёсць натоўп, рытмічная музыка, гэта заходзіць на 250 працэнтаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі