Наталля Эйсмант. Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант расказала пра шквал віншаванняў і пажаданняў, якія паступілі ў адрас кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, і падзякавала ўсім ад яго імя. Адпаведную заяву яна зрабіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь", паведамляе БЕЛТА.
"У адрас кіраўніка дзяржавы праз тых людзей, якія працуюць побач з ім, і праз мяне асабіста і, вядома, далёка не толькі праз мяне ў гэтым годзе паступіла такая неймаверная колькасць, такі шквал віншаванняў і пажаданняў ад зусім розных людзей - ад вядомых, медыйных да простых беларусаў. Ад нашых з вамі суайчыннікаў да нашых суседзяў і з краін далёкага замежжа таксама шмат віншаванняў паступала", - сказала Наталля Эйсмант. Паводле яе слоў, Прэзідэнту накіроўваліся пісьмовыя пасланні, паступалі тэлефонныя званкі, для яго перадавалі вершы, паштоўкі, фатаграфіі, малюнкі - мільёны віншаванняў і мільёны цёплых слоў.
"Мы Прэзідэнту далажылі ўсё, - падкрэсліла прэс-сакратар. - І Прэзідэнт, вядома, сказаў, што не адказаць, не падзякаваць усім тым, хто віншаваў, ні ў якім разе нельга. Заўсёды трэба гаварыць "дзякуй". Я хацела б усім тым, хто адрасаваў добрыя словы, самыя цёплыя пажаданні, выказаць ад імя Прэзідэнта вялікую ўдзячнасць. Гэта вельмі, вельмі прыемна".-0-