18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала расказала пра рэакцыю на прэм'еру песні "Балада пра дыктатара", якая адбылася на сцэне "Мінск-Арэны" 17 верасня ў час патрыятычнага форуму, паведамляе БЕЛТА.
Наталлю Эйсмант спыталі, ці сочыць яна за рэакцыяй на прэм'еру. "Я б не выкарыстоўвала фармулёўку "сочым". Глядзім, вядома. Калі гаварыць пра рэакцыю, то ўжо цяпер бачым, што яна бурная. Глядзім каментарыі", - сказала прэс-сакратар.
Што датычыцца каментарыяў наконт песні, Наталля Эйсмант расказала, які з іх лічыць найбольш яркім. Ён быў аб тым, што ў Беларусі нібыта ўкралі ў апазіцыі "пудзіла дыктатуры". "Ну што на гэта можна сказаць? Укралі, дык укралі. Трэба лепш хаваць", - з гумарам заўважыла яна.-0-