28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у эфіры перадачы "Скажынемаўчы" на тэлеканале "Беларусь 1" падзялілася падрабязнасцямі аб запуску новага інфармацыйнага канала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы займаемся гэтым праектам пастаянна з маім калегам - намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімірам Пярцовым. Ён яшчэ на пасадзе міністра інфармацыі пачынаў, цяпер прадаўжае. На мой погляд, гэта знакавы праект для ўсёй медыйнай сферы. У нашых агульных інтарэсах, каб гэта была вельмі жывая, аператыўная пляцоўка", - расказала Наталля Эйсмант.
Паводле яе слоў, прадугледжваецца, што тэлеканал будзе паказваць шмат прамых трансляцый, у тым ліку важнейшых палітычных падзей. "Значна больш - няхай кароткіх - нейкіх уключэнняў. Мы, зразумела, па гэтым шляху будзем ісці", - адзначыла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.
Яна таксама адказала на пытанне, ці адчувае настальгію па рабоце на тэлебачанні. Паводле слоў Наталлі Эйсмант, за 10 гадоў работы ў кадры яна паспела поўнасцю сябе рэалізаваць, таму і настальгіі няма.
"Я прайшла лесвіцу і вядучага, і журналіста, і рэдактара. Фактычна ад пачатку да самай верхняй кропкі, да вячэрніх падагульняючых і тыднёвых падагульняючых перадач. Але пры гэтым, вядома, такое цёплае пачуццё, калі я ў гэтыя сцены вяртаюся", - дадала яна.-0-