Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2024, 14:06

Эйсмант на форуме "БлогБай": Белтэлерадыёкампанія гатова прадаставіць эфірны час для блогераў

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія гатова прадаставіць эфірны час для блогераў. Аб гэтым заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант на палях першага ў Беларусі форуму блогераў "БлогБай. Нам ёсць што сказаць!" у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша экасістэма ўключае тры складнікі. Першы - гэта, вядома, тэлебачанне. Другі - наш сайт. Напэўна, многія ведаюць, што ў нас быў tvr.by - карпаратыўны сайт, на якім размяшчалася наша інфармацыя, што трапляе ў тэлевізійны эфір, і вельмі шмат нашых праектаў. Усё гэта засталося на нашым новым сайце news.by. Гэта сайт навін, не карпаратыўны, хоць і карпаратыўнага там шмат. Ён працуе ў звязцы з "Першым інфармацыйным". Трэці складнік - мэсэнджары і сацыяльныя сеткі, якія вядуцца нашай кампаніяй", - сказаў Іван Эйсмант.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі звярнуў увагу, што сярод журналістаў на тэлебачанні з'явіліся людзі, якія выраслі з жадання выходзіць у эфір ад свайго імя, а не ад імя кампаніі. "Як правіла, мы амаль не ўмешваемся ў іх работу, у тое, што яны хочуць данесці да гледача. Пад сваімі матэрыяламі яны ставяць сваё імя і адказваюць за тую пазіцыю, якую яны даносяць да гледачоў", - адзначыў ён.

Іван Эйсмант запэўніў, што Белтэлерадыёкампанія адкрыта да супрацоўніцтва з блогерамі. "Асабліва гэта датычыцца тых, хто займаецца грамадска-палітычнай журналістыкай і блогерствам. У нас хапае эфірнага часу. Мы, правёўшы пэўныя перагаворы і абмеркаваўшы тэматыку, гатовы прадаставіць час для вас, тых, хто хоча гэтым займацца. Вытворчасцю і генерыраваннем інфармацыі, у першую чаргу аналітычных матэрыялаў. Калі ў некага ёсць пытанні, вы ведаеце, як нас знайсці, гэта не з'яўляецца праблемай. І мы гатовы прадаставіць эфірны час", - рэзюмаваў ён.

У праграме форуму тэарэтычныя і практычныя кейсы, наведванне знакавых мясцін і пляцовак сталіцы, а таксама нефармальныя сустрэчы з экспертамі медыйнай супольнасці, журналістамі і кіраўнікамі СМІ, прэзентацыя дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі Беларусі.

Арганізатары форуму - Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і РУП "Белтэлекам".

Інфармацыйныя партнёры - Белтэлерадыёкампанія, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі, інфармацыйныя агенцтвы БЕЛТА і "Мінская праўда".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі