Іван Эйсмант
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы змогуць намнога глыбей убачыць, чым займаецца парламент, заявіў журналістам старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння адбылася сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі з кіраўнікамі рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні павышэння якасці інфармавання грамадскасці аб праводзімай дзяржаўнай палітыцы і ўдзеле парламентарыяў у яе рэалізацыі.
"Вельмі карысная і цікавая сустрэча. Нягледзячы на тое што работа дэпутатаў Палаты прадстанікоў, вядома, прысутнічае на экранах і ў друкаваных сродках масавай інфармацыі, працаваць яшчэ, як нам здаецца, ёсць над чым. У людзей нярэдка складваецца меркаванне, што асноўная работа дэпутатаў праходзіць у Авальнай зале, хоць на самай справе гэта не так. Я сам некалі працаваў журналістам у парламенце, а цяпер з-за сваіх прафесійных абавязкаў часта бываю на пасяджэннях пастаянных камісій. І, паверце, там бываюць вельмі гарачыя спрэчкі, цікавая работа. І людзі павінны гэта ўсё бачыць", - адзначыў Іван Эйсмант.
Паводле яго слоў, не стаіць задача зрабіць работу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў больш медыйнай, а задача ў тым, каб глыбей яе паказаць. "Што ж датычыцца навацый, будзе распрацавана невялікая праграма і мы вызначымся, хто на якім канале і ў якім друкаваным СМІ зможа нечым новым здзівіць. Хоць, вядома, новы сезон кожнай тэлекампаніі адкрываюць прэм'еры, і многія з іх будуць у тым ліку звязаны з дэпутацкай работай. Думаю, нашы грамадзяне змогуць намнога глыбей убачыць, чым займаецца парламент, - падкрэсліў старшыня Белтэлерадыёкампаніі. - Не сакрэт, што і Белтэлерадыёкампанія запускае новы інфармацыйны канал, таму абмяркоўвалася стварэнне асобнай праграмы аб рабоце дэпутатаў. Пытанне пакуль яшчэ не вырашана, але мы ў гэтым напрамку будзем рухацца. І я проста ўпэўнены, што ў бліжэйшы час нашы тэлегледачы, чытачы і слухачы ўбачаць некаторыя змяненні наконт таго, як нашы СМІ асвятляюць работу народных выбраннікаў".-0-