Наталля Эйсмант. Фота з архіва
1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асуджаны за спробу перавароту ў Беларусі грамадзянін ЗША Юрый Зянковіч вызвалены па просьбе Вашынгтона. Аб гэтым заявіла РІА Навіны прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.
"Па просьбе адміністрацыі прэзідэнта ЗША грамадзянін Злучаных Штатаў Амерыкі Зянковіч Юрый Леанідавіч быў вызвалены. Такое рашэнне прынята. Наконт таго, справядліва або несправядліва ён быў затрыманы, - слухайце-глядзіце інтэрв'ю, якія ён даваў, і мяркуйце самі", - сказала Наталля Эйсмант.
Як паведамлялася, амерыканскі адвакат, палітолаг Юрый Зянковіч быў асуджаны ў верасні 2022 года на 11 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Раней Юрый Зянковіч заяўляў, што прызнае сваю віну ў змове дзеля захопу ўлады і прасіў памілаваць яго, даўшы магчымасць вярнуцца да сям'і і блізкіх у ЗША, да прафесійнай дзейнасці.-0-