28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у эфіры перадачы "Скажынемаўчы" на тэлеканале "Беларусь 1" адказала на пытанне, ці пойдзе Аляксандр Лукашэнка на наступныя прэзідэнцкія выбары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Вядучыя пацікавіліся ў прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы, ці можна ўспрымаць яго прагучаўшую раней заяву як намер прыняць удзел у маючай адбыцца выбарчай кампаніі.
"А яна прагучала ўжо?" - усміхнулася Наталля Эйсмант.
"Пэўныя выданні інтэрпрэтуюць, што яна прагучала. Іншыя выданні так не інтэрпрэтуюць. Таму пытаемся асабіста ў вас", - адказалі вядучыя.
Як паведамлялася, у лютым Аляксандр Лукашэнка пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў адказаў на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, ці пойдзе на наступныя прэзідэнцкія выбары.
"Пайду, пайду, пайду. Перадайце ім (збеглым. - Заўвага БЕЛТА), што пайду! І чым цяжэйшая будзе абстаноўка, чым актыўней яны будуць бударажыць наша грамадства і вас у тым ліку (для мяне, паверце, гэта вельмі важна - ніводны чалавек, адказны Прэзідэнт не кіне сваіх людзей, якія за ім ішлі ў бой), чым яны будуць больш напружваць вас, мяне і грамадства, тым хутчэй я пайду на гэтыя выбары. Вы не перажывайце, мы зробім так, як гэта трэба для Беларусі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Наталля Эйсмант удакладніла, што многія пасля гэтага, магчыма, сталі выдаваць жаданае за рэчаіснае.
"Я на гэта пытанне адкажу так: мы вельмі гэтага хочам. Больш таго, скажу нават недзе рэзка, мы настойваем, каб было так. Мы - гэта ў шырокім сэнсе гэтага слова. Гэта, вядома, не толькі тыя, хто працуе з Прэзідэнтам, не толькі вы ўсе, журналісты, усе нашы людзі. Нас мільёны, гэта праўда. Мы настойваем. Але рашэнне, зразумела, за Прэзідэнтам. І ён, як гэта заўсёды ў нас бывае, у патрэбны момант, калі гэта рашэнне прыме і калі палічыць патрэбным, сам аб гэтым скажа", - сказала прэс-сакратар.-0-