Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2024, 09:03

Егіпет зацікавіўся комплексамі захоўвання збожжа і дарожна-будаўнічай тэхнікай "АМКАДОР"

Фота "АМКАДОР"
Фота "АМКАДОР"
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Егіпет зацікавіўся комплексамі захоўвання збожжа і дарожна-будаўнічай тэхнікай "АМКАДОР", паведамілі ў прэс-службе холдынга.

Прадстаўнікі егіпецкай кампаніі KATO Investment S.A.E.наведалі ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга".

Госці пабывалі на пастаянна дзеючай выстаўцы машын "АМКАДОР", азнаёміліся з вытворчай лінейкай тэхнікі.

У час візіту бакі правялі перагаворы, дзе актыўна абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва і магчымасці развіцця гандлёвых адносін. Прадстаўнікі замежнай дэлегацыі праявілі зацікаўленасць у комплексах захоўвання збожжа і дарожна-будаўнічай тэхніцы "АМКАДОР".

"АМКАДОР" заснаваны ў 1927 годзе. У складзе холдынга - 30 юрыдычных асоб, 22 заводы, якія выпускаюць больш за 6,5 тыс. найменняў таварнай прадукцыі, у тым ліку 135 мадэлей і мадыфікацый спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцуг. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў. У кампаніі пастаянна распрацоўваюць новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі