Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2020, 12:55

Эфект эмацыянальнага заражэння ў сацсетках адбываецца хутчэй, чым у натоўпе - эксперт

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эфект заражэння ў сацыяльных сетках адбываецца хутчэй, чым у натоўпе, і гэта складана прасачыць. Такую думку ў час абмеркавання тэмы "Deepfakes: новы выклік інфармацыйнай бяспецы" на чарговым пасяджэнні праекта "Экспертнае асяроддзе" ў прэс-цэнтры БЕЛТА выказала загадчыца кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Вольга Агейка.

Эксперт звярнула ўвагу, што ў сацсетках людзі вядуцца не на сухую інфармацыю, а на эмоцыі: "Сёння тое, што адбываецца ў сацыяльных сетках, параўноўваюць з псіхалогіяй натоўпу. Па вялікім рахунку эфект заражэння адбываецца нават намнога хутчэй, чым тое, што адбываецца у натоўпе, - толькі мы гэтага не бачым". Эфект заражэння або эмацыянальнае заражэнне - гэта механізм перадачы псіхічнага настрою іншым людзям ад аднаго чалавека або групы, эмацыянальнага ўздзеяння ва ўмовах непасрэднага кантакту і ўвядзення асобы ў пэўныя псіхічныя станы.

Вольга Агейка адзначыла, што ў многіх людзей захоўваецца так званае кліпавае ўспрыманне інфармацыі. Пры гэтым часта людзі не ўспрымаюць даныя, якія не ўпісваюцца ў асабістую карціну свету. "І атрымліваецца, інфармацыйна мы становімся закрытымі - чытаем тое, што хочам чытаць, чуем тое, што хочам чуць, і становімся вось так эмацыянальна глухімі", - падкрэсліла эксперт. Паводле яе слоў, сацсеткі - своеасаблівыя каналы для атрымання эмоцый. І верагоднасць распаўсюджвання эмацыянальнага заражэння ў сацсетках такая, "што гэтыя працэсы могуць быць намі не зусім кантралюемыя".

Deepfakes - гэта тэхналогіі штучнага сінтэзу выявы чалавека, заснаваныя на выкарыстанні нейрасетак і штучнага інтэлекту, якія даюць магчымасць ствараць высокарэалістычныя фота- і відэа людзей або мадыфікаваць фота- і відэаматэрыялы. Яскравым прыкладам служыць ролік, дзе экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама зневажальна паводзіць сябе адносна цяперашняга амерыканскага лідара Дональда Трампа. Відэа з'явілася ў красавіку 2018 года на рэсурсе BuzzFeed. У канцы стваральнікі расказваюць, што гэта падробка, паказваючы магчымасці тэхналогій стварэння фэйкавых навін. У ЗША да праблемы deepfakes паставіліся з усёй сур'ёзнасцю. Летам 2019 года ў камітэце па разведцы Кангрэса ЗША прайшлі спецыяльныя слуханні. У амерыканскі парламент унесены законапраект па барацьбе з высокатэхналагічнай дэзынфармацыяй. Нядаўна Facebook прыняў рашэнне, што будзе выключаць відэа, у якім эксперты знойдуць тэхналогіі deepfakes.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі