Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2021, 14:30

Дзве медсястры Беларускага Чырвонага Крыжа ўзнагароджаны медалём Найцінгейл

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве медсястры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сёння, у Міжнародны дзень медыцынскай сястры, узнагароджаны медалём імя Флорэнс Найцінгейл, паведамілі БЕЛТА ў таварыстве.

Усяго ўзнагароджаны 25 медыцынскіх сясцёр з усяго свету.

За ўклад у развіццё медыка-сацыяльнай службы "Дапамога" Беларускага Чырвонага Крыжа медаля ўдастоена галоўная медыцынская сястра службы Людміла Бузель.

За развіццё інавацыйных методык медыка-сацыяльнага догляду ўзнагароджана медыцынская сястра Лідскай дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа Эльвіра Шабанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі