ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2020, 12:44

Дзяржвыпрабаванні комплексу радыёпеленгавання "ВОЛАР" пачаліся ў Беларусі

Фота vpk.gov.by
Фота vpk.gov.by

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З сённяшняга дня пачынаюцца дзяржаўныя выпрабаванні мабільнага комплексу радыёпеленгавання высокачастотнага дыяпазону "ВОЛАР", паведамілі БЕЛТА ў Дзяржкамваенпраме.

Комплекс распрацавала ў ініцыятыўным парадку ААТ "Волатаўта" ў кааперацыі з ТАА "Актуальныя рашэнні бяспекі" і ААТ "Агат-Сістэм". У канцы студзеня паспяхова завяршыліся папярэднія выпрабаванні мабільнага комплексу, па выніках якіх ён быў дапрацаваны.

У склад комплексу ўваходзіць сістэма пеленгавання крыніц радыёвыпрамянення ў дыяпазоне частот 1,5-30 Мгц, комплекс сродкаў сувязі і мабільная хуткаразгортвальная платформа. Выкарыстоўваецца беларускае шасі - МАЗ-631705 з колавай формулай 6х6. Час разгортвання комплексу складае да 45 мінут.

Пастановай Савета Міністраў нумар 852 ад 11 снежня 2019 года мабільны комплекс радыёпеленгавання высокачастотнага дыяпазону "ВОЛАР" уключаны з пералік інавацыйных тавараў Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі