ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2018, 16:54

Дзяржстандарт адзення для вучняў зацверджаны ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржстандарт адзення для вучняў зацверджаны ў Беларусі, паведаміла журналістам начальнік упраўлення тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Аксана Грышкевіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"З'явіўся стандарт на школьную форму, ён зацверджаны. Ініцыятарам яго распрацоўкі быў канцэрн "Беллегпрам". Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці могуць выкарыстоўваць гэты стандарт на добраахвотнай аснове", - сказала Аксана Грышкевіч.

Як паведамлялася, галоўная мэта работы над дзяржаўным стандартам заключалася ва ўстараненні розначытання ў разуменні, што ж з'яўляецца адзеннем дзелавога стылю.

Усяго ў 2017 годзе ў Беларусі было зацверджана і ўведзена ў дзеянне 1 065 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ), у тым ліку каля 60 працэнтаў стандартаў гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі. Асноўнай задачай стандартызацыі ў мінулым годзе было развіццё і падтрыманне ў актуальным стане нарматыўнай базы, якая фарміруе ўмовы для павышэння тэхнічнага ўзроўню, бяспекі і якасці выпускаемай прадукцыі, росту экспартных магчымасцей айчынных вытворцаў, укаранення інавацый, эканоміі рэсурсаў, а таксама ўстаранення тэхнічных бар'ераў у гандлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі