Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2024, 09:37

Дзяржсакратарыят Савета бяспекі праверыць выкананне Дырэктывы нумар 1 у сістэме канцэрна "Беллеспаперапрам"

Фота з архіва
Фота з архіва
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасная рабочая група пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі з 26 лістапада па 6 снежня ў мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы вывучыць арганізацыю работы канцэрна "Беллеспаперапрам" па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

"У ходзе работы будзе дадзена ацэнка стану спраў па пытаннях забеспячэння бяспечных умоў працы, прамысловай, пажарнай, радыяцыйнай бяспекі і іншых напрамках дырэктывы не толькі ў цэнтральным апараце канцэрна "Беллеспаперапрам", але і ў падпарадкаваных яму арганізацыях", - расказалі ў Дзяржсакратарыяце.

У міжведамасную рабочую групу ўключаны спецыялісты з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства аховы здароўя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі